падтрымаць нас

Падзеі

Наколькі вялікая наша калектыўная траўма і што рабіць з гэтым досведам

Наколькі вялікая наша калектыўная траўма і што рабіць з гэтым досведам

Запрашаем на прэзентацыю даследавання па калектыўнай траўме і экспертную дыскусію, якая адбудзецца 16 снежная з 13:00 па 16:00 у Варшаве па адрасе Prosta 20 (WeWork). Неабходна рэгістрацыя.

Трансляцыя мерапрыемства ў YouTube

У 2020 беларускае грамадства перажыло адзін з найбольшых траўматычных досведаў апошніх дзесяцігоддзяў. Гэты досвед доўжыцца і сёння, у тым ліку ў фармаце рэтраўматызацыі. Якія маштабы траўматызацыі беларускага грамадства? Наколькі дэструктыўнай з’яўляецца гэтая траўматызацыя? Якім чынам беларусы пражываюць і (не) спраўляюцца з траўматычным досведам, і што мы можам зрабіць для таго, каб гэтае пражыванне стала больш эфектыўным?

У межах мерапрыемства будзе прэзентаванае адмысловае даследаванне Цэнтра новых ідэй, а таксама пройдуць дыскусіі з экспертамі і практыкамі, якія працуюць з калектыўнай траўмай.

13:00 – 13:30 — Беларускае грамадства і што адбываецца з траўматычным вопытам апошніх гадоў. Прэзентацыя вынікаў даследавання.

Генадзь Коршунаў, старшы даследчык ЦНІ, пазнаёміць аўдыторыю з методыкай апытання і раскажа пра вынікі даследавання. Які маштаб траўматычнага досведу сярод пратэснай часткі беларускага грамадства? Якая глыбіня і ступень траўматызацыі? Як грамадства спраўляецца з гэтымі перажываннямі і які ёсць запыт на дапамогу?

13:45 – 14:45 — Як грамадзянская супольнасць можа дапамагчы беларусам перажыць траўматычны вопыт. Экспертная панэль з адмыслоўцамі-практыкамі і даследчыкамі-тэарэтыкамі.

У фармаце круглага стала мы абмяркуем напрамкі работы з калектыўнай траўмай, якія даступны для розных грамадска-палітычных суб’ектаў: НДА, палітычных актараў, экспертаў і ​​творчай супольнасці.

Выступоўцы: Святлана Мацкевіч (метадолагіня і экспертка па адукацыі), Андрэй Ягораў (Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі), Паліна Бродзік (Free Belarus Center)

Мадэратарка: Іна Кавалёнак (Politzek.me)

15:00 – 16:00 — Як фармаваць наратыў калектыўнай траўмы. Экспертная панэль з журналістамі.

Падчас дыскусіі з адмыслоўцамі мы абмяркуем актуальны стан “наратыву траўмы”: ці ёсць ён сёння ў дыскурсе незалежных СМІ? Якія ёсць асаблівасці ў апісанні падзей 2020 года? Ці патрэбныя якія-небудзь адмысловыя рамкі для апісання траўматычнага досведу беларусаў?

Выступоўцы: Надзея Белахвосцік (Прэс-клуб), Павал Свярдлоў (Еўрарадыё), Наталля Скібская (псіхатэрапеўтка).

Мадэратарка: Галіна Малішэўская (медыя экспертка)

Трансляцыя мерапрыемства ў YouTube