• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Анлайн-школа маладых рэфарматараў

    Наша легендарная Школа маладых рэфарматараў пераходзіць у анлайн. Яна пройдзе з 23 чэрвеня да 23 ліпеня. 

    Падавайце заяўкі на ўдзел у школе і далучайцеся да супольнасці маладых лідараў!

    Што будзе?

    Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі і міжнароднымі экспертамі ды эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі ўменнямі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.

    Вас чакаюць лекцыі, майстар-класы, практычныя заняткі, нефармальныя вечарыны і жывая бібліятэка.

    Каго мы шукаем?

    Амбітных маладых лідарак і лідараў ад 18 да 30 гадоў з дасягненнямі ў вучобе, працы ці грамадскай дзейнасці. Нам дакладна па дарозе, калі вы жадаеце паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі. 

    Дзе падрабязнасці?

    Падрабязней пра школу, фармат, праграму, трэнераў і водгукі ўдзельнікаў ды ўдзельніц мінулай школы шукайце на адмысловай старонцы: https://newbelarus.vision/school-2020/ 

    Як трапіць?

    Каб далучыцца, запоўніце анкету да 17 чэрвеня: https://bit.ly/cni-school. Вынікі адбору мы паведамім у перыяд з 18 да 20  чэрвеня.

    У мяне засталіся пытанні: каму пісаць?

    Па любых пытаннях наконт школы пішыце на электронную пошту info@newbelarus.vision з пазнакай “Школа маладых рэфарматараў”

    ПаказацьСхаваць каментары