• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Адукацыя ў эпоху робатаў: панэльная дыскусія

    Якой павінна быць адукацыя ў XXI стагоддзі і якімі беларускімі ініцыятывамі можна ганарыцца ўжо сёння

    Фармальная адукацыя, якая не паспявае за сучаснасцю, – не толькі беларуская праблема. Як мусіць выглядаць адукацыя ў эпоху “Вікіпедыі” ды робатаў? Што змянілася за апошнія 20 год і чаму вучыцца сёння трэба інакш? Як нам гэта зрабіць у Беларусі?

    Мерапрыемства адбудзецца ў сераду, 8 чэрвеня, а 19:00 у бізнес-клубе Imaguru. Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – тут.

    Анлайн-часопіс “Ідэя” запрашае на панэльную дыскусію, на якой прафесіяналы-практыкі распавядуць: ці можна рабіць у Беларусі адукацыю будучыні ды з чаго можна пачаць ужо сёння?

    Нашы спікеры:

    Чаму дзеці мусяць умець праграмаваць – Антон Сідараў, трэнер курсаў праграмавання для дзяцей Imaguru.

    Антон навучае дзяцей ды падлеткаў мове праграмавання Scratch, якую распрацавалі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, а таксама праз сусветна вядомую гульню Minecraft. Ён распавядзе, чаму дзецям трэба вучыцца кадаваць і як гэта дапаможа ім стаць будучымі Біламі Гейтсамі ды Іланамі Маскамі.

    Як пераасэнсаваць адукацыю? – Вольга Паддубная, адукатарка, сябра пулу трэнераў Рады Еўропы.

    Чаму сёння дзецям так нецікавая школа, а дарослыя не разумеюць, дзеля чаго яны губляюць сваё жыццё на чарговай лекцыі ці семінары? Што з гэтым усім рабіць ды дзе хаваецца новая надзея, пра гэта раскажа Вольга.

    Што трэба ведаць, каб разумець сучасны свет лепш за іншых – Аляксей Братачкін, кіраўнік канцэнтрацыі “Публічная гісторыя” ECLAB.

    Аляксей распавядзе, чаму навука ў European College of Liberal Arts in Belarus дапамагае зразумець сучаснае грамадства значна лепей, чым лекцыі ў звычайным універсітэце, і як гэтыя веды выкарыстоўваць у паўсядзённым жыцці.

    За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.

    ПаказацьСхаваць каментары