Цэнтр новых ідэй запускае “Лабараторыю даследаванняў”
Цэнтр новых ідэй распачаў набор на “Лабараторыю даследаванняў”, якая дапаможа маладым беларускім даследчыцам і даследчыкам, а таксама тым, хто працуе з інфармацыяй, атрымаць веды па правядзенні рэальных сацыялагічных даследаванняў і паспрабаваць на практыцы мову праграмавання R для прыкладнога аналізу даных з гэтых даследванняў.
Што даведаюцца ўдзельніцы і ўдзельнікі анлайн-курса:
- правільна вывучаць грамадства;
- “чытаць” і па-навуковаму тлумачыць сацыялагічныя даныя;
- прымяняць якасна-колькасны кантэнт-аналіз даных з медыяў
- апрацоўваць даследніцкія даныя з дапамогай мовы R;
- выкарыстоўваць метад апытальных эксперыментаў (survey experiment);
- правільна задаваць пытанні ў сацыялагічных даследаваннях.
Для каго гэты курс: маладых беларусак і беларусаў, якія жадаюцць стаць даследчыцамі і даследчыкамі ў аналітычных цэнтрах, развівацца ў сацыялогіі, паліталогіі і аналітыцы даных. Чакаем на курс тых, хто мае базавы досвед (акадэмічны і/ці практычны) у галіне даследванняў ці проста хоча развівацца ў гэтым кірунку і не старэйшы за 30 год.
Важна! Няўнасць ведаў і навыкаў ў статыстыцы і праграмаванні не патрабуецца. Курс разлічаны на шырокую аўдыторыю, будзе максімальна прыкладным, без складаных і нудных формул. Вучыцца пісаць код для аналізу рэальных даных давядзецца на цалкам інтэрактыўных занятках. Але пажадана, каб у кандыдатак і кандыдатаў быў хаця б сярэні ўзровень ангельскай мовы (вышэй за B1).
Праграма “Лабараторыі даследаванняў” распачнецца 11 ліпеня 2024 года і працягнецца да 3 жніўня (9 заняткаў), усе заняткі будуць праходзіць анлайн. Напрыканцы ўдзельніцы і ўдзельнікі змогуць зрабіць уласнае даследванне пра беларускае грамадства ці прапанаваць дызайн рэальнага даследвання, а пераможцы атрымаюць гадавыя падпіскі на DataCamp для далейшага развіцця сваіх навыкаў у праграмірванні (R, Python і нават AI) і статыстыцы, а таксама кнігі ад топавых вучоных пра тое, як добра і з карысцю праводзіць сацыяльныя даследаванні.
Заняткі будут праводзіць PhD candidates ВНУ, якія маюць товавыя рэйтынгы ў галіне сацыяльных навук: George Washington University (ЗША), University of North Carolina at Chapel Hill (ЗША), Karlstad University (Швецыя).
Дата і час (па Мінску) | Тэма | Спікеры |
11.07, 19:30-21:30 | Уводзіны ў праграму. Як вывучаць грамадства і рабіць гэта правільна Уводная лекцыя ў сучасныя сацыяльныя навукі і дэманстрацыя таго, што даследаванні ў гэтай галіне могуць быць дакладнымі і знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі. Мы разгледзім прыклады паспяховых паліталагічных даследаванняў, у тым ліку па прагназаванні пратэстаў і пераваротаў, а таксама па ацэнцы дэмакратызацыі. | Дар’я Рублеўская, каардынатарка адукацыйных праграм Цэнтра новых ідэй Стас Гарэлік, PhD кандыдат (паліталогія), George Washington University, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй |
13.07, 13:00-14:30 | Пра што кажуць (сацыялагічныя) дадзеныя і як іх “чытаць” Увядзенне ў статыстыку. Мы пакажам, што базавыя навыкі статыстычнага аналізу даступны кожнаму і кожнай, нават без глыбокіх ведаў матэматыкі. Мы раскажам пра ключавыя паказчыкі апісальнай статыстыкі і прадэманструем, як іх выкарыстоўваць для аналізу рэальных дадзеных. | Стас Гарэлік, PhD кандыдат (паліталогія), George Washington University, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй |
17.07, 19:30-21:00 | Комплексны кантэнт-аналіз: ад якаснай катэгарызацыі да колькаснай апрацоўкі даных Лекцыя пра базавыя прынцыпы тэкставага кантэнт-аналізу, якія ахопліваюць як якасныя, так і колькасныя метады. Вы даведаецеся, як фармуляваць катэгорыі і тэмы для аналізу, прымяняць прынцыпы катэгарызацыі тэкставых дадзеных і інтэрпрэтаваць вынікі кантэнт-аналізу ў розных даследчых дызайнах. | Леся Руднік, PhD кандыдатка (паліталогія), Karlstad University, дырэктарка Цэнтра новых ідэй |
18.07, 19:30-21:30 | Hands-on практыкум па R: апрацоўка рэальных даследчых дадзеных (на прыкладзе дадзеных Chatham House) Практыкум-знаёмства з R, самай папулярнай і простай мовай праграмавання для аналізу дадзеных у сацыяльных навуках. Вы навучыцеся разлічваць асноўныя паказчыкі апісальнай статыстыкі на рэальных дадзеных і адразу пісаць код, навучаючыся на сваіх памылках. | Аляксандра Румянцава, PhD студэнка (паліталогія), University of North Carolina at Chapel Hill |
20.07, 13:00-14:30 | Як дадзеныя даюць адказы на пытанні: увядзенне ў рэгрэсійны аналіз Працяг увядзення ў статыстыку. Вы даведаецеся аб метадзе OLS (ordinary least squares) і навучыцеся інтэрпрэтаваць вынікі статыстычных рэгрэсій на прыкладзе рэальных дадзеных. | Стас Гарэлік, PhD кандыдат (паліталогія), George Washington University, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй |
24.07, 19:30-21:00 | Recap сесія і абмеркаванне прыкладаў топавых даследаванняў Падвядзем асабістыя вынікі двух тыдняў навучання і пагаворым пра тое, што не атрымалася, папрацуем са складанасцямі і пачнем працэс генерацыі ідэі выпускнога даследавання. Акрамя гэтага пазнаёмімся з прыкладамі важных паліталагічных даследаванняў, якія паказваюць, што значны аналіз можна правесці з дапамогай звестак. Мы разгледзім некалькі колькасных даследаванняў па Беларусі і параўнальных даследаванняў з выкарыстаннем вялікіх даных. | Стас Гарэлік, PhD кандыдат (паліталогія), George Washington University, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Дар’я Рублеўская, каардынатарка адукацыйных праграм Цэнтра новых ідэй |
25.07, 19:30-21:00 | Як праводзіць эксперыменты прама ў апытаннях: увядзенне ў апытальныя эксперыменты Лекцыя-знаёмства з метадам апытальных эксперыментаў (survey experiments) і яго прымяняльнясцю ў даследаваннях беларускага грамадства і беларускай дыяспары. Мы разгледзім асноўныя віды апытальных эксперыментаў, а таксама абмяркуем прыклады і аналіз рэальных эксперыментальных даных. | Стас Гарэлік, PhD кандыдат (паліталогія), George Washington University, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй |
27.07, 13:00-14:30 | Hands-on практыкум па R: апрацоўка рэальных даследчых даных (рэгрэсійны аналіз і візуалізацыя) Мы навучымся праводзіць рэгрэсійны аналіз з дапамогай метаду OLS і візуалізаваць вынікі на прыкладзе рэальных апытальных дадзеных ад Chatham House. | Аляксандра Румянцава, PhD студэнка (паліталогія), University of North Carolina at Chapel Hill |
31.07, 19:30-21:00 | Як правільна задаваць пытанні ў сацыялагічных даследаваннях – Тыповыя памылкі пры складанні анкеты і фармулёўкі, якіх трэба пазбягаць. – Меры па прадухіленні памылак. – Якія адхіленні ад “ідэальнай анкеты” дапушчальныя і калі. – Папрактыкуем распазнаваць і выпраўляць памылкі. | Лізавета, MA па сацыялогіі, сацыёлаг-практык з досведам больш за 20 гадоў |
3.08, 13:00-15:00 | Прэзентацыя ідэй даследавання і выпускны |
Дэдлайн падачы заявак — 7 ліпеня 2024, 23:59 па Мінску.