Запрашаем на нашу першую анлайн-дыскусію ўжо ў наступны чацвер, 9 красавіка. Пачатак у 15:30.
Спікеры:
Рыгор Астапеня, заснавальнік Цэнтра новых ідэй і эксперт Chatham House.
Кацярына Барнукова, акадэмічная дырэктарка Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC.
Дыскусія будзе праходзіць праз праграму Zoom, а таксама мы зладзім трансляцыі праз Facebook ды YouTube. Зарэгістравацца на анлайн-дыскусію: https://bit.ly/3e5mpHp
Рыгор пачне са зменаў у міжнароднай палітыцы, перспектываў узмацнення нацыяналізму і магчымасці адыходу ад глабалізацыі. Кацярына распавядзе пра ўдар каранавірусу па сусветнай эканоміцы і гандлі ды спробы краінаў зменшыць гэтыя катастрафічныя наступствы.
Анлайн-дыскусія будзе цягнуцца каля 45 хвілін: першыя 25 хвілін будуць прысвечаны выступам экспертаў, а яшчэ 20 хвілін застанецца на пытанні аўдыторыі.