У вас ёсць ідэя актыўнасцяў, якая вас натхняе і матывуе, але вы не ведаеце, як яе рэалізаваць? Не хвалюйцеся, мы дапаможам вам перанесці сваю ідэю ў рэчаіснасць! У анлайн-інтэнсіве вы пазнаёміцеся з тэхнікамі і інструментамі, якія дапамогуць вам рэалізаваць свой праект і дасягнуць у ім поспеху.
Гэты інтэнсіў будзе цікавы і карысны для тых, хто жадае натхніцца паспяховымі прыкладамі актывісцкіх праектаў, перавесці сваю ідэю ў дзеянне і пазнаёміцца з маладымі актыўнымі людзьмі. Вам не патрэбен вопыт у рэалізацыі праектаў або веданне канкрэтных тэхналогій – мы навучым вас усяму неабходнаму!
Нашы спікеры – эксперты ў галіне сацыяльных і медыйных ініцыятыў, якія падзеляцца сваімі ведамі і досведам у рамках лекцый. У ходзе інтэнсіву вы даведаецеся, як пераўтварыць ідэю ў праект, паспяхова кіраваць камандай, праводзіць PR-кампаніі, выкарыстоўваць сучасныя інструменты штучнага інтэлекту для паляпшэння якасці кантэнту і шмат чаго іншага.
Інтэнсіў адбудзецца ў нядзелю 28 траўня з 11:00 па 15:00 (Мінскі час) праз ZOOM. Рэгістрацыя на мерапрыемства 👉 https://bit.ly/Sunday-active. Дэдлайн падачы заявак – 25 траўня.
Праграмма
- 11:00 – 11:45 – Што такое актывізм і з чым яго ядуць? Беларускія і міжнародныя практыкі і прыклады. (Спікерка: Ганна Краўчанка)
Ганна Краўчанка – кам’юніці – менеджарка Цэнтра новых ідэй. Скончыла БДЭУ ў Мінску на факультэце мэнэджмэнту. Працавала ў сферы маркетынгу ў B2B і B2C кампаніях. Актывістка. Кіраўніца праекта чат-бот «Рух большасці».
У гэтай лекцыі удзельнікі даведаюцца, што такое актывізм і якія формы актывізму існуюць. Таксама будуць разгледацца прыклады актывістскіх праектаў у Беларусі і міжнародныя прыклады, каб зразумець, якія падыходы і стратэгіі выкарыстоўваліся для дасягнення іх мэт.
- 11:45 – 12:00 – Перапынак
- 12:00 – 12:45 – Што трэба зрабіць перад запускам свайго праекта? (Спікерка: Вераніка Ліндарэнка)
Вераніка Ліндарэнка – стартап-кансультант і кофаўндэрка супольнасці для стартапераў у Польшчы U-hub.
У гэтай лекцыі вы зможаце даведацца аб спосабах генерацыі ідэй і мэт для вашага праекта, а таксама як скараціць час і рэсурсы, затрачаныя на распрацоўку і рэалізацыю праекта, і пазбегнуць няўдалых спроб.
- 12:45 – 13:00 – Перапынак
- 13:00 – 13:45 – Як запусціць свой праект на прыкладзе музычнага тэлеграм-канала (Спікер: Мікіта Абрамчык)
Мікіта Абрамчык — музычны артыст «Вектар», стваральнік ініцыятывы «КЛІК».
Мікіта раскажа, як ён стварыўініцыятывы сваю ініцыятыву без стартавага капіталу. Падчас лекцый Мікіта падзеліцца сваімі ведамі і досведам у матывацыі каманды, ацэнцы рэсурсаў, правядзенні PR-кампаній і іншых аспектах паспяховай ініцыятывы.
- 13:45 – 14:00 – Перапынак
- 14:00 – 14:45 – “Выкарыстанне ШІ для аўтараў кантэнту” (Спікер: Аляксей Картыннік / Айці Барада)
Аляксей Картыннік – адзін з самых буйных IT-блогераў больш вядомы як “АйціБарада”, у якога на канале больш за 300 тысяч падпісчыкаў.
Пры стварэнні свайго праекту так ці інакш заўсёды даводзіцца працаваць з вялікай колькасцю тэксту, графікі і іншага. Вядомы блогер АйціБарада раскажа як аптымізаваць свой творчы працэс і палепшыць якасць свайго кантэнту з дапамогай папулярных зараз інструментаў Штучнага інтэлекту.
- 14:45 – 15:00 – Абмеркаванне далейшай працы (Спікер: Фядотаў Яўген)