Хочаш ствараць кантэнт, які натхняе і цікавіць моладзь? Калі робіш ці хочаш рабіць фота, – відэа-праекты, эфектыўна весці блогі ці запускаць кампаніі ў сацыяльных сетках, рэгіструйся на наш інтэнсіў. У межах гэтага краш-курса па медыйных праектах для моладзі даведаешся, як ствараць вірусны і трэндавы кантэнт, зможаш вызначыцца з медыйнымі пляцоўкамі для праектаў, а таксама атрымаеш інструменты па запуску ідэй у жыццё.
Наша мэта – натхніць вас і падзяліцца ведамі, каб вы маглі пачаць свае ўласныя медыйныя актыўнасці ці ўзмацніць ужо існуючыя. Зусім не патрэбны папярэдні вопыт або асаблівыя навыкі – толькі ваш імпэт і жаданне зрабіць свет лепшым.
Дэдлайн прыёму заявак – 24 чэрвеня. Падаць заяўку на ўдзел.
Праграма:
11:00 – 11:15. Уступнае слова, знаёмства з праграмай і арганізатарамі_камі інтэнсіву
11:15 – 12:15. Што такое віральны (вірусны) кантэнт? Вучымся ствараць медыяпрадукты, якія патрапляюць у трэнды
У гэтай лекцыі мы будзем вывучаць сакрэты стварэння трэндавага кантэнту, які захоплівае ўвагу аўдыторыі, выклікае эмоцыі і прыцягвае масавую ўвагу. Мы разгледзім розныя стратэгіі і прыёмы, якія дапамагаюць ствараць медыяпрадукты, здольныя стаць віруснымі, і разбяромся з трэндамі ў сацыяльных медыя. Галоўная мэта лекцыі – навучыцца ствараць кантэнт, які будзе закранаць і далучаць людзей, а таксама разабрацца, як выкарыстоўваць трэнды для прасоўвання сваіх ідэй і праектаў.
Эксперт: Герман Вярцінскі – Спецыяліст па камунікацыях і менеджар па прасоўванні брэндаў, аўтар “Банка Ідэй”. Дапамагаў мноству беларускіх медыяпраектаў гучней заявіць пра сябе.
12:15 – 12:30. Перапынак
12:30 – 13:30. TikTok vs. Інстаграм. Разбіраем гучныя беларускія медыйныя праекты і абіраем медыйныя пляцоўкі для праектаў
У гэтай лекцыі мы разбяром найбольш папулярныя сацыяльныя сеткі беларусаў і беларусак, і гучныя беларускія медыйныя праекты ў іх. Даведаемся, якія тыпы кантэнту працуюць у розных пляцоўках, і як выбраць прыдатную платформу для свайго праекта. Мэта лекцыі – дапамагчы разабрацца ў асаблівасцях розных медыйных платформ і прыняць рашэнне аб выбары пляцоўкі для сваіх праектаў.
Экспертка: Дар’я Кракавяк, менеджарка па глабальных камунікацыях
13:30 – 13:45. Перыпанак
13:45 – 14:45 Фінішная прамая. Рыхтуем ідэю да выхаду ў медыйны свет.
Сфакусуемся на апошніх этапах падрыхтоўкі ідэі для яе запуску ў медыйны свет: разбяром ключавыя крокі, неабходныя для паспяховага выхаду з праектам, і абмяркуем стратэгіі прыцягнення ўвагі да ідэі. Мэта лекцыі – дапамагчы падрыхтаваць ідэю да паспяховага старту ў медыйным асяроддзі і забяспечыць яму максімальную бачнасць і ўцягнутасць аўдыторыі.
Экспертка: Аня Пярова – рэдактарка медыяпраектаў, су-заснавальніца праекта “Паўгадзіны кардыё”
14:45 – 15:00. Падвядзенне вынікаў інтэнсіву і абмеркаванне магчымай далейшай работы