Што будзе адбывацца?
Запрашаем прыняць удзел у Адкрытым практыкуме з Таняй Кавалёнак. Падчас варкшопу вы зразумееце, як быць найбольш эфектыўнымі, умець выстаўляць прыярытэты і выбудоўваць сваю працу ў вашых праектах. Вы таксама даведаецеся, якія інструменты і тэхнікі менеджменту існуюць.
Варкшоп праводзіць Таня Кавалёнак — адукатарка, спецыялістка па персанальным і лідарскім развіцці. Таня мае больш за 7 гадоў досведу працы як у недзяржаўным сектары, так і ў буйным ІТ-бізнесе.
Зарэгістравацца на Zoom-занятак можа любы ахвочы. Спасылка на рэгістрацыю https://bit.ly/cniworkshop-3-2021
Што такое Адкрыты практыкум?
Адктрыты практыкум — гэта серыя практычных заняткаў з экспертамі Цэнтра новых ідэй, якія дапамогуць вам развіць навыкі і зрабіцца больш эфектыўнымі ў сваёй дзейнасці.
Задачы курсу — даваць не толькі тэарэтычныя, але і практычныя веды. Узмацняць супольнасць маладых лідараў.
Далучайцеся да Адкрытага практыкума ЦНІ з Таняй Кавалёнак. Следкуйце за абвесткамі ў Facebook, каб не прапусціць наступныя воркшопы.
Па любых пытаннях наконт Адкрытага практыкуму пішыце на электронную пошту info@newbelarus.vision з пазнакай “Адкрыты практыкум ЦНІ”