• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Кейс-клуб ЦНІ: Вобраз Беларусі за мяжой

    Цэнтр новых ідэй ладзіць трэці Кейс-клуб па тэме «Вобраз Беларусі за мяжой», які адбудзецца з 15 па 25 студзеня 2022 года.

    Кейс-клуб — гэта 10-дзённае спаборніцтва маладых беларусаў, якіх цікавяць сферы аналітыкі, журналістыкі, камунікацыі. Удзельнікі будуць працаваць у камандах над ідэямі прасоўвання даследавання «Як змяніўся медыйны вобраз Беларусі за мяжой у 2020-2021гг?».

    Што вас чакае: 

    • ўнікальнае каманднае спаборніцтва пад ментарствам супрацоўнікаў Цэнтра новых ідэй
    • прафесійныя лекцыі ад медыя-эксперта, даследчыкаў ЦНІ
    • 10-дзённае крэатыўнае спаборніцтва ў камандах з маладымі беларускімі аднадумцамі. 
    • прыз пераможцам: публікацыі на сайце Цэнтра новых ідэй пад ментарствам і рэдакцыяй супрацоўнікаў ЦНІ.

    Калі і як будзе адбывацца:

    Кейс-клуб праходзіць у фармаце 10-дзённага спаборніцтва ў перыяд з 15 па 25 студзеня. Пасля адкрыцця трэцяга кейс-клуба, удзельнікі размяркуюцца ў каманды па 4-5 чалавек. 

    Галоўная рэдактарка The Village Яўгенія Сугак, заснавальнік ЦНІ Рыгор Астапеня і даследчыца Цэнтра новых ідэй Леся Руднік правядуць лекцыі па медыяпрасоўванню аналітычных прадуктаў, напісанню аналітычных артыкулаў і распавядуць пра даследаванне.

    Пасля гэтага каманды на працягу 10 дзён будуць рыхтаваць прапановы па артыкулах і іншых формах прасоўвання тэмы даследавання «Як змяніўся медыйны вобраз Беларусі за мяжой у 2020-2021гг?».

    Па выніках працы каманды прэзентуюць свае праекты, а чатыры журы абяруць пераможцаў! Пераможцы атрымаюць магчымасць прапрацаваць ідэі артыкулаў пад ментарствам даследчыкаў і апублікаваць іх на сайце Цэнтра новых ідэй. 

    Хто і як можа падаць заяўку? 

    • беларускі і беларусы да 30 год, якім цікава развіваць свае кампетэнцыі ў сферы аналітыкі, журналістыкі, камунікацыі. 
    • каманды з 4-5 чалавек ці індывідуальныя ўдзельнікі. 

    Дэдлайн падачы заяўкі – 27 снежня, вынікі адбору будуць анансаваныя 5-га студзеня.

    Рэгіструйцеся па спасылцы ці дашліце сваё рэзюмэ (не больш за 1 старонку) і матывацыйны ліст (максімум на 500 словаў) нам на пошту info@newbelarus.vision

    ПаказацьСхаваць каментары