Будучыня Беларусі, мякка кажучы, туманная: мала хто верыць, што мы станем паспяховай краінай у найбліжэйшым часе. Наколькі б правамерным не быў такі падыход, ён насамрэч небяспечны. Ён забівае амбіцыі маладых людзей і ідэі, якія маглі б зрабіць Беларусь больш адкрытай і заможнай.
Каб супрацьстаяць гэтаму, Цэнтр новых ідэй абвяшчае конкурс эсэ “Беларусь 2030: як зрабіць Беларусь лепшай за адно дзесяцігоддзе?” Удзельніцы і ўдзельнікі павінны абраць адну ідэю, якая, на іх думку, дапаможа Беларусі стаць краінай-лідарам Усходняй Еўропы, і апісаць яе ў фармаце эсэ.
Хто можа ўдзельнічаць?
Маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў.
Як паўдзельнічаць?
Сваё эсэ трэба аформіць у дакумент фармату .doc/.docx і адправіць файл на электронную скрыню ideaby.org@gmail.com з пазнакай “Беларусь 2030” да 15 сакавіка. Мы прымаем тэксты на беларускай або рускай мовах. Памер эсэ – да 500 словаў. У дакуменце пазначце, калі ласка, свае імя і прозвішча, узрост, нумар мабільнага тэлефона ды месца вучобы або працы.
Хто будзе ацэньваць эсэ?
Працы будзе ацэньваць журы, у якое ўвойдуць прадстаўнікі Цэнтра новых ідэй і партнёрскіх арганізацый.
Што атрымаюць пераможцы?
Траіх пераможцаў конкурсу мы ўзнагародзім падарункамі падчас Belarus Future Unconference 2020, якая адбудзецца ў Мінску напрыканцы мая. Акрамя таго, мы апублікуем найлепшыя эсэ на сайце Цэнтра новых ідэй.
Таксама для аўтараў і аўтарак 10 найлепшых прац мы зладзім аднадзённы майстар-клас у Мінску. Ён будзе складацца з дзвюх частак: першую мы прысвяцім рэформам, патрэбным Беларусі, а другую – публічным выступам. Пасля гэтага ўдзельнікаў і ўдзельніц чакае візіт у прадстаўніцтва адной з міжнародных арганізацый у Беларусі ці ў адну з замежных амбасадаў.
Па любых пытаннях звяртайцеся на пошту ideaby.org@gmail.com.