• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Падзел камісіі Юнкера: праектныя каманды – гэта рэчаіснасць

    Аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных дачыненнях піша пра капітальныя змены ў сістэме кіравання Еўрапейскай камісіі.

    Першапачатковыя спрэчкі аб заснаванні Жанам-Клодам Юнкерам новай Еўрапейскай Камісіі збольшага зводзіліся да класічнага пытання “хто што атрымае?”. Аднак, большай увагі заслугоўвае спроба Юнкера сумясціць несумяшчальнае і знайсці кампраміс паміж нефункцыянальным занадта шырокім складам Камісіі і настойлівым жаданнем краінаў-удзельніцаў замацаваць правіла, што кожная дзяржава-ўдзельніца мусіць даслаць свайго прадстаўніка ў якасці камісара ў Брусель.

    У траўні 2013 у святле блізкага далучэння Харватыі да Еўрапейскага Саюзу дзяржавы-ўдзельніцы прынялі аднагалоснае рашэнне не ажыццяўляць палажэнне Артыкула 17.5 Лісабонскай дамовы, якое прадугледжвае, што “Камісія будзе складацца з колькасці прадстаўнікоў […], адпаведнай двум трацінам колькасці дзяржаваў-удзельніцаў”. Падавалася, што ўзор двух папярэдніх Камісіяў пад кіраўніцтвам Барозу працягнецца: палітычныя сферы ўплыву ЕС мусяць быць падзеленыя практычна арбітражна, каб стварыць комплекс ідэяў для 26 камісараў, прэзідэнта і высокага прадстаўніка.

    Шасцёра віцэ-прэзідэнтаў і высокі прадстаўнік будуць несці адказнасць за падзел найбуйнейшых сфераў уплыву.

    На гэтым фоне Юнкер абраў разумны падыход, які, магчыма, стане правілам, калі прапанаваная ім структура дакажа сваю эфектыўнасць у бліжэйшыя пяць гадоў. Шасцёра віцэ-прэзідэнтаў і высокі прадстаўнік будуць несці адказнасць за падзел найбуйнейшых сфераў уплыву. Кожны з іх стане на чале групы камісараў, якія, у сваю чаргу, будуць працаваць з наборам ідэяў і праектаў, датычным кожнай адпаведнай сферы.

    Такім чынам “праектную каманду” па адзіным лічбавым рынку ўзначаліць віцэ-прэзідэнт Андрус Ансіп, былы прэм’ер-міністр Эстоніі. Каманда ўключае таксама сем асноўных камісараў, з далучэннем яшчэ пяці комплексаў ідэяў. Кола паўнамоцтваў Ансіпа распісанае ў службовым заданні, распрацаваным прэзідэнтам Юнкерам, дзе выстаўленыя пэўныя мэты і задачы. Іншыя камісары з гэтай групоўкі, уключна з камісарам у фінансавых і эканамічных пытаннях, падатках і мытні, былым міністрам фінансаў Францыі П’ерам Маскавісі, будуць уносіць свае рэсурсы ў выкананне гэтых мэтаў і задачаў.

    Верагодна, віцэ-прэзідэнт, які ўзначаліць групоўку па “еўра і сацыяльным дыялогу”, збярэ сем камісараў, каб працаваць над агульнаю місіяй. Камісар па фінансавых паслугах брытанец Джонатан Хіл будзе працаваць пад кіраўніцтвам віцэ-прэзідэнта Валдыса Дамброўскіса, былога прэм’ера Латвіі.

    Гэты ўзор з’яўляецца першай схемай, якая мае на мэце дадаць троху гарызантальнасці ў калісьці надзвычай вертыкальную структуру выканаўчага органа ЕС. На дадзены момант адзіны дзейны гарызантальны слой – гэта Каледж камісараў, дзе абмяркоўваюцца і прымаюцца ўсе ініцыятывы.

    Дамовы патрабуюць пабудаваць яшчэ адзін гарызантальны слой, але гэтае патрабаванне не выконвалася цягам апошніх пяці гадоў: Артыкул 18.4 надае высокаму прадстаўніку ролю каардынатара вонкавых дзеянняў Камісіі. Кэтрын Эштан не здолела падабраць групоўку, якая б узяла на сябе гэты абавязак. У новым узоры Юнкера вылучаны высокі прадстаўнік, міністр замежных справаў Італіі Фэдэрыка Магерыні, больш не будзе граць выключную ролю. Замест гэтага, яе абавязак арганізаваць працу вонкавай групоўкі стане часткаю ўсеагульнага арганізацыйнага прынцыпу Камісіі Юнкера, дзе іншыя віцэ-прэзідэнты будуць адыгрываць падобныя ролі дзеля агульнай гармоніі.

    Структура груповак таксама прадугледжвае з’яўленне цэнтравай каманды лідараў у Еўрапейскай Камісіі. Жан-Клод Юнкер мусіць ужыць аўтарытэт і пэўную адасобленасць, каб забяспечыць функцыянаванне ядра як інструменту кіравання. Калі ў яго атрымаецца, спрэчкі аб завялікім складзе камісіі скончацца, нават нягледзячы на тое, што дваццаць камісараў па вертыкалі – гэта ўсё ж замнога. Калі такая структура дакажа сваю эфектыўнасць, незадаволенасць пэўнымі прызначэннямі, напрыклад, Маскавісі, або вылучэннямі, як Хіл, сціхне.

    Акрамя высокага прадстаўніка, усе віцэ-прэзідэнты паходзяць з меншых дзяржаваў-удзельніцаў, што будзе цікавым выпрабаваннем балансу моцы паміж арганізацыямі ЕС. Дадзенаю прапановаю Юнкер высока ўзняў планку. Падаецца, што ён мае намер стаць не толькі першым “шпітцэнкандыдатам”, які ачоліў Камісію, але і першым, хто наважыўся на сур’ёзныя змены ў сістэме яе кіравання.

    ПаказацьСхаваць каментары