• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Адкрыты практыкум ЦНІ — новая адукацыйная магчымасць для кожнага

    Першы адкрыты воркшоп “7 правіл напісання аналітычнага тэксту” з Лесяй Руднік адбудзецца 24 чэрвеня а 15:30.

    Пра што варкшоп?

    Падчас варкшопу Леся распавядзе пра структуру, стыль і падыходы да аналітычнага тэксту, а таксама падзеліцца лайфхакамі па таму, як зрабіць тэкст лёгкім да ўспрыняцця і распавесці ўсё самае важнае ў 5 радках.

    Леся Руднік — паліталагіня і даследчыцы ЦНІ, якая мае даследчыцкія і аналітычныя публікацыі ў беларускіх, шведскіх, амерыканскіх, нямецкіх выданнях. Леся мае магістарскія ступені ў паліталогіі і журналістыцы, 7-гадовы вопыт журналісцкай і аналітычнай працы.

    Зарэгістравацца на Zoom-занятак можа любы ахвочы. Спасылка на рэгістрацыю: http://bit.ly/cniworkshop-1-2021

    Наступныя воркшопы на актуальныя тэмы, патрэбныя кожнаму ў сучасным свеце, адбудуцца ў ліпні ды жніўні.

    Што такое Адкрыты практыкум?

    Гэта серыя бясплатных практычных заняткаў працягласцю 1,5 гадзіны з экспертамі Цэнтра новых ідэй, якія дапамогуць вам развіць навыкі і зрабіцца больш эфектыўнымі ў сваёй дзейнасці.

    Задачы курсу — даваць не толькі тэарэтычныя, але і практычныя веды. Узмацняць супольнасць маладых лідараў.

    Далучайцеся да Першага адкрытага практыкуму ЦНІ з Лесяй Руднік. Следкуйце за абвесткамі ў Facebook, каб не прапусціць наступныя воркшопы.

    Па любых пытаннях наконт Адкрытага практыкуму пішыце на электронную пошту info@newbelarus.vision з пазнакай “Адкрыты практыкум ЦНІ”

    ПаказацьСхаваць каментары