падтрымаць нас

Падзеі

Майстар-клас па падрыхтоўцы CV і матывацыйных лістоў

Майстар-клас па падрыхтоўцы CV і матывацыйных лістоў

Другі адкрыты варкшоп у рамках Адкрытага практыкуму ЦНІ “Майстар-клас па падрыхтоўцы CV і матывацыйных лістоў” з Марыяй Русак адбудзецца 7 ліпеня а 19:00.

Пра што варкшоп?

Падчас варкшопу вы даведаецеся, як правільна скласці вашае рэзюмэ, зрабіць яго эфектыўным і дастасаваным вашых навыкаў. Вы зразумееце, як лепш найлепш скласці правільнае ўражанне ў будучага наймальніка, падкрэсліць ваш досвед і веды. Другая частка майстар-класа будзе прысвечана напісанню матывацыйных лістоў, як рабіць пераканаўча і дзейна.

Варкшоп праводзіць Марыя Русак — супрацоўніца і дактарантка Школы архітэктуры і дызайну Осла. Марыя скончыла адзін з міжнародных каледжаў Red Cross Nordic United World College ў Нарвегіі, Прынстанскі ўніверсітэт з дыпломам magna cum laude і Каралеўскі тэхналагічны ўніверсітэт у Стакгольме. Марыя цікавіцца рэфармаваннем адукацыйных працэсаў і міждысцыплінарнымі даследаваннямі гарадской прасторы, культуры і грамадства.

Зарэгістравацца на Zoom-занятак можа любы ахвочы. Спасылка на рэгістрацыю: https://bit.ly/cniworkshop-2-2021

Што такое Адкрыты практыкум?

Гэта серыя бясплатных практычных заняткаў працягласцю 1,5 гадзіны з экспертамі Цэнтра новых ідэй, якія дапамогуць вам развіць навыкі і зрабіцца больш эфектыўнымі ў сваёй дзейнасці.

Задачы курсу — даваць не толькі тэарэтычныя, але і практычныя веды. Узмацняць супольнасць маладых лідараў.

Далучайцеся да Першага адкрытага практыкуму ЦНІ з Лесяй Руднік. Следкуйце за абвесткамі ў Facebook, каб не прапусціць наступныя воркшопы.

Па любых пытаннях наконт Адкрытага практыкуму пішыце на электронную пошту info@newbelarus.vision з пазнакай “Адкрыты практыкум ЦНІ”