• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Заява Цэнтра новых ідэй аб прызнанні Каардынацыйнай рады

    Ад 9-га жніўня 2020-га года Беларусь знаходзіцца ў палітычным крызісе. Ён быў выкліканы недапушчальнымі парушэннямі цягам выбарчага працэсу, падчас падліку галасоў на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, афіцыйныя вынікі якіх беларускае грамадства не прызнала і выказала свой пратэст.

    Мы, Цэнтр новых ідэй, як прадстаўнікі беларускага грамадства заяўляем, што дзеянні дзяржавы ў адказ на грамадскі пратэст парушаюць правы грамадзян і вядуць да росту гвалту і беззаконня ў краіне.

    Мы лічым, што адзіным прымальным і цывілізаваным шляхам урэгулявання сітуацыі з’яўляюцца перамовы паміж двума бакамі: прадстаўнікамі грамадства, якое пратэстуе, і прадстаўнікамі палітычнай улады.

    Мы  прызнаем у якасці адзінага легітымнага прадстаўніка боку, які пратэстуе, – Каардынацыйную раду, створаную па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай, каб пераадолець палітычны крызіс і забяспечыць згоду ў грамадстве.

    Мы выказваем Каардынацыйнай радзе поўны давер і дэлегуем права прадстаўляць нашыя інтарэсы ў перамовах з беларускімі ўладамі па выкананні патрабаванняў, замацаваных у Рэзалюцыі Каардынацыйнай рады ад 19.08.2020:

    1. Спыненне палітычнага пераследу грамадзян Рэспублікі Беларусь з боку ўладаў, узбуджэнне крымінальных спраў па фактах гвалту з боку сілавых структур, прыцягненне вінаватых да адказнасці.
    2. Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, адмена неправамерных судовых пастаноў, выплата кампенсацый усім пацярпелым.
    3. Прызнанне выбараў 9-га жніўня 2020-га несапраўднымі і правядзенне новых выбараў згодна з міжнароднымі стандартамі, у новым складзе ўсіх камісій па выбарах, уключна з Цэнтральнай выбарчай камісіяй.
    Заснавальнік Цэнтра новых ідэй
    Рыгор Астапеня

    Фота на вокладцы: SERGEI GAPON/AFP VIA GETTY IMAGES

    ПаказацьСхаваць каментары