• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Ці варта Беларусі баяцца змянення клімату і колькі гэта можа нам каштаваць

    Галоўнае – адаптавацца да новага надвор’я.

    Зіма 2019/2020 у Беларусі аказалася самай цёплай у гісторыі метэаназіранняў. Змяненне клімату – гэта не спрэчная тэма, а факт, і Беларусь таксама пацярпіць ад яго. Але наколькі моцна і ці трэба гэтага баяцца? Адну рэч можна сказаць дакладна: адаптавацца да змены клімату трэба ўсяму свету, і Беларусь тут не выключэнне.

    1. У Беларусі ўжо бачныя наступствы змянення клімату.

    • Сярэдняя тэмпература паветра гэтай зімой у Беларусі была на 5,5 градусаў вышэйшай за кліматычную норму. Кожны месяц яна была вышэйшай за нуль, і такое ў нас назіраецца ўпершыню.
    • За 25 гадоў на поўдзень краіны прыйшла больш цёплая кліматычная зона, а наша «халодная» зона сышла ў краіны Балтыі. Дрэвы засыхаюць, іх высякаюць, а жывёлы вымушаныя адаптавацца да новых умоваў – але не ва ўсіх гэта атрымаецца.
    • Павялічыўся вегетацыйны перыяд (час, калі магчымы рост і развіццё раслін) і зменшыўся зімовы, да чаго не паспявае прыстасавацца прырода. Змяняюцца ападкі – іх становіцца больш у зімнія месяцы, што не прыносіць карысці сельскай гаспадарцы, а летам, калі не трэба, пачасціліся засухі.
    • З-за пацяплення на поўдні павялічваецца верагоднасць пажараў, у раслін з’яўляюцца новыя хваробы, павялічваецца перыяд высокай актыўнасці кляшчоў і іншае.

    2. 40 % нашай эканомікі – гэта метэазалежныя сферы.

    • Яны ўжо адчуваюць на сабе новыя праблемы. Гэта сельская гаспадарка, а таксама лясная, камунальная, транспартная, энергетычная і іншыя галіны.
    • Ускосна на нашу эканоміку паўплывае і новы «Еўрапейскі зялёны курс», які абвясціў Еўрасаюз. Там увядуць жорсткія экалагічныя патрабаванні да прадуктаў. Гэта ў сваю чаргу змусіць нашыя заводы і фермераў да мадэрнізацыі вытворчасці, каб займацца экспартам. ЕС будзе хутка змяншаць выкарыстанне неэкалагічных крыніц энергіі, і гэта разам з тым, што Расія пачне адпраўляць газ на Захад у абыход Беларусі праз «Паўночны паток-2». 

    3. Геаграфічна Беларусь – адна з найменш уразлівых да змянення клімату краін свету.

    • Па дадзеных ND-GAIN Matrix, Беларусь знаходзіцца на 24-ым месцы са 181 па найменшай ўразлівасці да змянення клімату. Нашымі слабымі бакамі навукоўцы лічаць залежнасць ад імпарту энергіі ды нізкую здольнасць набываць і ўкараняць сельскагаспадарчыя тэхналогіі.
    • Сапраўды, дзякуючы геаграфічнаму становішчу нашая краіна больш устойлівая ў кліматычным значэнні: нас не затопіць, вулканы нас не знішчаць, а такіх ураганаў, як у ЗША, у Беларусі не будзе. Стане цяплей, як мы ўжо ўбачылі гэтай зімою, але ў нас застанецца ўмераны, мяккі кантынентальны клімат – ён толькі будзе больш нестабільны. 

    4. Але сусветная эканоміка паступова ідзе па “зялёным” шляху, і нам трэба да гэтага далучыцца.

    • Ёсць два шляхі, якія трэба сумясціць любой краіне ў барацьбе са змяненнем клімату: скарачэнне выкідаў і адаптацыя. Беларусь засмучае і там, і там.
    • Краіна падпісала Парыжскае пагадненне і абавязалася скараціць выкіды парніковых газаў на 28 % да 2030-га года ў параўнанні з 1990-ым. Цяпер мы выкідваем на 30 % менш, то бок задача выкананая. Але з кожным годам выкіды павялічваюцца.
    • У нас зрабілі план па падрыхтоўцы розных планаў і стратэгій па рэалізацыі Парыжскага пагаднення. Але незразумела, наколькі яны сапраўды будуць выконвацца, бо гэта агульныя дакументы, а дэдлайн па падрыхтоўцы некаторых з іх перанеслі на некалькі гадоў.
    • Больш за 50 беларускіх гарадоў далучыліся да Пагаднення мэраў – міжнароднага аб’яднання мясцовых уладаў, якія добраахвотна абавязваюцца скараціць выкіды парніковых газаў на 30 % да 2030-га года. У іх ліку ёсць Брэст, Гродна, Віцебск ды Магілёў.
    • У лютым 2020-га года прынялі закон па ахове тарфянікаў. Гэта добра, бо асушаныя тарфянікі і парушаныя балоты ператвараюцца з паглынальнікаў вугляроду ў яго крыніцу. Таксама дзякуючы ім мы больш эфектыўна ахоўваем флору і фаўну з Чырвонай кнігі.

    5. Але зрабіць можна значна больш.

    • Мінску і астатнім буйным гарадам трэба далучыцца да Пагаднення мэраў, бо ад іх ідуць найбольшыя выкіды парніковых газаў.
    • Трэба прыцягваць «кліматычныя» інвестыцыі ў Беларусь. Магчымасцяў для гэтага шмат: у верасні мінулага года 130 банкаў, якія сукупна кіруюць актывамі на траціну глабальнага банкаўскага сектара, аб’ядналіся і абавязаліся ўкладацца ў «зялёную» эканоміку. Сусветны банк плануе інвеставаць $ 200 млрд у 2021-2025 гг., каб дапамагчы краінам у барацьбе са змяненнем клімату.
    • Спецыялісты Нацбанка прапаноўваюць стварыць рынак «зялёных» аблігацый, а таксама спецыялізаваны інстытут, які зоймецца экспертызай «зялёных» праектаў.
    • Яны таксама звяртаюць увагу на наяўнасць энергетычных субсідый у краінах Усходняга партнёрства, адсутнасць адэкватнага тарыфу за выкіды парніковых газаў і далейшую падтрымку вытворчасці ды спажывання выкапнёвага паліва. Усё гэта трэба скасаваць, каб адэкватна падрыхтавацца да змянення клімату.
    ПаказацьСхаваць каментары