падтрымаць нас

Што думае Еўропа

Ці здолее Малдова застацца на шляху ў Еўропу? (частка 2)

Ці здолее Малдова застацца на шляху ў Еўропу? (частка 2)
Знешнія рызыкі ў 2014 годзе.

У 2014 годзе асноўнай крыніцай знешніх рызыкаў для Малдовы будзе Расея. Да апошніх часоў Украіна дапамагала Малдове супрацьстаяць расейскаму ціску, але ў святле апошніх падзеяў Украіна можа быць вымушана спыніць супраціў расейскаму ўплыву. У апошнія чатыры гады, Румынія ахвотна падтрымлівала еўрапейскую палітыку Малдовы. Аднак у Румыніі таксама прызначаныя выбары ў 2014 годзе, і гэта выклікае новы віток размоваў пра “паўторнае аб’яднанне”, што на руку камуністам.

Расея

У 2014 годзе Крэмль будзе заняты далейшым адлучэннем Украіны ад ЕС і правядзеннем сектаральнай інтэграцыі з Украінай. Аднак, Малдова таксама атрымае сваю долю ўвагі ад Расеі. Знішчэнне “любімчыка настаўніцы” можа стаць яшчэ адной сімвалічнай перамогай Расеі ў дадзеным рэгіёне. Гэта магло б нанесці смяротны ўдар па “Усходнім Партнёрстве” у цэлым – не даць Малдове падпісаць дамову аб асацыяцыі, замяніць урад на левацэнтрысцкую кааліцыю на чале з ПКРМ, альбо проста дапамагчы справакаваць будзь-які зацягнуты палітычны канфлікт. Расея таксама зацікаўлена ў тым, каб справакаваць празмерную рэакцыю Малдовы (напрыклад, у Прыднястроўі і Гагаўзіі), якая, апроч узмоцненай напругі, прывяла б да негатыўных наступстваў у стасунках паміж Малдовай і ЕС, і выклікала б сумневы ў краінаў-чальцоў ЕС у тым, што Малдова гатовая падпісаць дамову аб асацыяцыі. Як адзін еўрапейскі дыпламат папярэджваў Малдову: “Не вядзіцеся на правакацыі, інакш мы мала чым здолеем вам дапамагчы”.

Калі гэтыя кароткатэрміновыя мэты не будуць дасягнутыя, Расея будзе спрабаваць спрыяць з’яўленню слабой кааліцыі пасля выбараў. Слабейшы правячы альянс можа аказаць мядзвежую паслугу ў справе падпісання дамовы аб асацыяцыі, быць больш уразлівым і адмовіцца пад ціскам ад ключавых абавязкаў перад ЕС. Усталяваўшы “халтурны ўрад” у Кішынёве, Расея атрымае фору ў часе, каб рэалізаваць свае даўгатэрміновыя мэты ў Малдове.

Расея гатовая вылучыць рэсурсы і палітычную волю на гэтую задуму, што відавочна з яе нядаўніх падарункаў Украіне (3 мільярды даляраў дадзена, 12 мільярдаў абяцана) і Беларусі (2 мільярды даляраў). Поспехі ва Ўкраіне і Арменіі ўмацавалі упэўненасць Расеі ў тым, што яна можа павернуць падзеі ў Малдове на сваю карысць таксама. Алімпіяда ў Сочы ў лютым 2014 году, ашаламляльная інвестыцыя ў 51 мільярд даляраў у глабальны імідж Расеі, стане стрымліваючым фактарам, але ненадоўга. Калі гульні скончацца, Расея будзе шукаць магчымасці прадэманстраваць, наколькі балючым для Малдовы будзе крок у бок ЕС, выкарыстоўваючы грамадскіх і прыватных актораў для адсочвання слабых месцаў Малдовы і стварэння шматлікіх крызісных сітуацый для ўрада і эканомікі Малдовы.

Многія малдоўскія рабочыя зараз працуюць у Сочы. Нягледзячы на тое, што ў Расеі маюцца іншыя інфраструктурныя праекты на падыходзе, такія як чэмпіянат свету па футболе пад эгідай ФІФА ў 2018 годзе, Крэмль задзейнічае разнастайныя стратэгіі пераследу 200 000 пастаянных малдоўскіх працоўных у Расеі, як толькі скончыцца Алімпіяда. Гэта таксама спыніць каля 100 000 сезонных працаўнікоў ад прыезду ў краіну. Федэральная міграцыйная служба Расеі сцвярджае, што 190 000 грамадзянам Малдовы забаронены ўезд на тэрыторыю Расеі за парушэнне умоваў кароткатэрміновага знаходжання ў краіне. Малдоўскія ўлады сцвярджаюць, што гэтая лічба насамрэч 19 500, але нават калі лічбы Расеі завышаныя, Крэмль можа з лёгкасцю ператварыць іх у рэальныя. Нядаўна Дзяржаўная Дума адмяніла юрыдычную лазейку, якая дазваляла абыйсці 90-дзённы ліміт бязвізавага знаходжання на тэрыторыі Расеі. Са студзеня 2014 году, кожны, хто знаходзіцца ў Расеі без візы, не можа заставацца на тэрыторыі краіны больш за 90 дзён у 180-дзённы прамежак часу.

Калі Расея вышле малдоўскіх працоўных, сямейныя бюджэты панясуць сур’ёзныя страты, і адзін са слупоў эканамічнага росту Малдовы будзе знішчаны. У 2012 годзе, працоўныя мігранты прысылалі дамоў каля 1,5 мільярды даляраў, 65.5 % гэтых грашовых пералікаў ішлі з Расеі. Хаця ў некаторых сектарах малдоўскай эканомікі назіраецца недахоп працоўнай сілы, урад усведамляе, што не зможа хутка заангажаваць масіўны прыток працаўнікоў. ПКРМ сцвярджае, што далучэнне да Мытнага Саюзу прадаставіць хуткаснае вырашэнне гэтых праблем.

Расея спажыла каля 30% алкагольнай прадукцыі Малдовы ў 2012 годзе. У верасні 2013 г. Расея забараніла экспарт він з Малдовы на падставе “праблем з якасцю” малдоўскай прадукцыі. Інтэнсіўныя перамовы з расейскімі ўладамі позняй восенню наштурхнуліся на сцяну, Расея узмацніла свой уплыў, нанёсшы кумулятыўную шкоду эканоміцы Малдовы. Паводле малдоўскіх уладаў, шкода дасягае 40 мільёнаў даляраў у год.  Расейскія чыноўнікі намякаюць на поўную ці частковую забарону ўвозу свежай гародніны і садавіны ў 2014 годзе. Малдоўскія экспарцёры гэтай прадукцыі залежаць ад паставак на расейскі рынак нават у большай ступені – у асобных выпадках  да 90% ураджаю ідзе ў Расею. Сельскагаспадарчы сектар Малдовы наймае прыкладна 28% працоўнай сілы краіны і стварае 12% ВУП. Расейскае эмбарга можа запаволіць эканамічны рост і выклікаць незадаволенасць людзей, згуляўшы на руку антыўрадавай кампаніі камуністаў у сельскай мясцовасці. Таму ПКРМ падтрымала расейскае віннае эмбарга ў 2013.

Высокапастаўленыя расейскія чыноўнікі ўжо згадвалі магчымасць выкарыстання энергаэкспарту краіны для узмацнення ўплыву. Расея застаецца для Малдовы адзінай крыніцай імпартуемага газу. Хаця кантракт паміж малдоўскім Молдовагаз і расейскім Газпромам быў працягнуты да канца 2014 году, “тэхнічныя праблемы” на газапровадзе, які перасякае адкалоўшыся Прыднястроўскі рэгіён, могуць быць выкарыстаныя ў якасці тлумачэння спынення паставак газу на малдоўскі бераг Днястра. Расея таксама можа пагражаць непрацягненнем газавага кантракту на 2015 год і настаяць на новым пагадненні, якое б прадугледжвала выключэнне Малдовы з Трэцяга энергапакета ЕС. Малдоўская ГРЭС, размешчаная ў Прыднястроўі і кіраваная даччынай кампаніяй расейскай Інтэр РАО ЕЭС, адказвае за 50% электраэнергіі, якую спажывае Малдова (уключна з Прыднястроўем). У 2012 годзе, калі тэрмін гадавога кантракту з Малдовай скончыўся, кампанія запатрабавала вышэйшы кошт за энергарэсурсы і спыніла пастаўкі. Інтэр РАО ЕЭС можа стварыць яшчэ адзін энергетычны міні-крызіс у красавіку 2014, калі закончыцца тэрмін бягучага кантракту. Падвышаныя рахункі за энергарэсурсы акажуць негатыўны эфект на малдоўскае грамадства і падарвуць канкурэнтаздольнасць энергаёмкіх малдоўскіх кампаній.

Расейскія чыноўнікі таксама папярэдзілі Малдову аб неабходнасці “размаўляць з людзьмі” датычна асацыяцыі з Еўрасаюзам, і намякнулі, што краіна можа “згубіць вагоны” на шляху да Еўропы, маючы на ўвазе, што некаторыя рэгіёны могуць адкалоцца. Кіраўніцтва Прыднястроўя заклікае да “цывілізаванага разводу”, адлюстроўваючы сігналы Крамля Кішынёву. Каб падкрэсліць сваё пасланне, Расея выключыла прыднястроўскія кампаніі з віннага эмбарга, якое яна наклала на Малдову. Нават калі Малдова пойдзе далей і прыме заканадаўства ЕС, Прыднястроўе ўжо гатова прыняць папраўкі, якія зробяць расейскае заканадаўства часткай яго “прававога” поля. Больш за тое, расейскае GONGO “Еўразійская інтэграцыя” абвесцілі інфраструктурныя праекты на 60 мільёнаў даляраў у рэгіёне. Рэалізацыя гэтых праектаў актывізуе адкатную эканоміку і захавае лаяльнасць прыднястроўскай палітычнай эліты.  Аднак, пытанне аб тым, як далёка гатовая зайсці Расея ў прызнанні Прыднястроўя, застаецца адкрытым. Два гады запар Савет Міністраў АБСЕ (Расея з’яўляецца яго часткай) прымаў дэкларацыі датычна перамоваў аб канфлікце ў Прыднястроўі, якія пацьвярджаюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Малдовы.  Аднак, правакацыі ў Прыднястроўі, асабліва калі яны здолеюць выклікаць жорсткую рэакцыю Малдовы, могуць стымуляваць Расею сцвярджаць адваротнае.

Падагрэты Крамлём, Тыраспаль можа распачаць канфлікт па некалькіх накірунках. Статус васьмі школаў з лацінскім алфавітам, якія адмініструюць малдоўскія ўлады ў Прыднястроўі, дагэтуль з’яўляецца эпіцэнтрам напругі. Пакуль не дасягнута дамоўленасць аб доступе малдоўскіх фермераў з рэгіёна Дубасары да іх палёў і засекаў у Прыднястроўі. І ў “зоне бяспекі” і горадзе Тыгіна/Бендэр (з правага, малдоўскага боку ракі) прыднястроўская міліцыя і малдоўская паліцыя ня вельмі добра ўжываюцца разам. Расея і Прыднястроўе будуць дзейнічаць сумесна, працягваючы мілітарызацыю рэгіёна. У лістападзе 2013 году, Прыднястроўе ўрачыста абяцала цягам двух тыдняў вывесці дадатковы вайсковы кантынгент, які яно размесціла ў Тыгіне паводле ўласнай ініцыятывы. Аднак, прайшло два месяцы, і нічога не адбылося. Ходзяць чуткі, што Прыднястроўе мае планы ўзмацніць свае “памежныя пераходы” уздоўж адміністратыўнай лініі з Малдовай у 2014 годзе. Масква будзе працягваць падштурхоўваць Малдову да прыняцця мадэрнізацыі абсталявання ўзброеных сіл (напрыклад, увядзенне БТРаў). Калі Малдова адмовіцца, Расея можа даставіць пэўныя вайсковыя грузы праз тыраспальскі аэрапорт з адноўленай у 2012 годзе вайсковай узлётна-пасадачнай паласой.

Згадванне Расеяй “вагонаў” у множным ліку выкрывае яе намеры павялічыць сваю заангажаванасць таксама ў аўтаномным рэгіёне Гагаўзія. У 2013 годзе Расея прапаноўвала шматлікія магчымасці пафатаграфавацца разам лідэру Гагаўзіі Міхаілу Фармузалу, і расейскі амбасадар абяцаў сачыць за Гагаўзійскай аўтаноміяй у 2014. Гагаўзійскія мясцовыя ўлады маюць намер арганізаваць рэферэндум па пытанні еўрапейскай інтэграцыі альбо далучэння да Мытнага Саюзу ў лютым, што дасць Расеі магчымасць падагрэць напругу паміж Кішынёвам і гагаўзійскімі ўладамі ў Камраце. Малдоўскія суды абвесцілі рэферэндум незаконным, аднак Камрат абяцае правесці плебісцыт у любым выпадку, такім чынам рыхтуючы глебу для палітычнага канфлікту. Асноўныя кандыдаты на пасаду башкана (кіраўніка) Гагаўзіі, якога абяруць напрыканцы 2014 году альбо напачатку 2015 г., хутчэй за ўсё згуляюць рускую карту на мясцовых выбарах, каб падвысіць свае шансы на перамогу. Рэферэндум, такім чынам, прадставіць адзіную магчымасць для кандыдатаў даказаць свае еўразійскія паўнамоцтвы перад мясцовай палітычнай бойкай. Калі ў Гагаўзіі пройдзе рэферэндум, гэта дасць перавагу камуністычнай кампаніі за еўразійскую інтэграцыю над праеўрапейскай арыентацыяй правячай кааліцыі.

Украіна

Высокапастаўленыя малдоўскія чыноўнікі разглядаюць Украіну як буфер, ці “падушку бяспекі” у шматлікіх ключавых пытаннях эканомікі і бяспекі. Украіна мусіць памяншаць цяжар расейскага ціску. Украінскія пастаўшчыкі адыгрываюць значную ролю ў малдоўскай структуры энергетыкі.  Кампанія ДПЭК, якая належыць украінскаму алігарху Рынату Ахметаву, пакрывае каля 20% энергетычных патрэбаў Малдовы. У 2009, у разгар газавай спрэчкі з Расеяй, Украіна паставіла Малдове прыродны газ з уласных запасаў. Нягледзячы на тое, што Кіеў дазволіў Маскве прадаставіць 20  транспартных сродкаў высокай грузападымальнасці для расейскіх войск у Прыднястроўі ў 2012, ён адхіліў запыт Расеі аб транзіце праз тэрыторыю Украіны, на падставе заклапочанасці аб тым, што гэты крок не атрымаў згоды малдоўскіх уладаў. Кіеў працягвае настойваць на дэмаркацыі мяжы паміж Украінай і Малдовай, нягледзячы на спробы Прыднястроўя прыпыніць гэты працэс. У якасці старшыні АБСЕ ў 2013 годзе, Украіна паказала сябе стабілізуючай сілай у апазіцыі Прыднястроўю і Расеі, якія хацелі абвастрыць канфлікт.

Аднак, Кішынёў не ўпэўнены, як “падушка бяспекі” будзе функцыянаваць і ці будзе ўвогуле, калі сённяшні адкат Кіева ў бок Масквы працягнецца. Крэмль цудоўна ўсведамляе, што калі Украіну зацягнуць у еўразійскую інтэграцыю, гэта аслабіць пазіцыі Малдовы.  Перад самітам у Вільні ў лістападзе 2013, Кіеў і Кішынёў дамовіліся, што Украіна можа пастаўляць газ праз поўнач Малдовы, калі Прыднястроўе зачыніць свой сегмент газапроваду. Аднак, невядома, ці выканае Украіна гэтае абяцанне ва ўмовах новага клімату, пасля таго як Газпром пагадзіўся на субсідаваныя пастаўкі газу ў краіну ў студзені 2014. Украінская кампанія ДТЕК часта каардынуе коштавую палітыку ў Малдове з Інтэр Рао ЕЭС: абедзьве кампаніі працавалі разам у 2012, каб дамагчыся больш высокіх коштаў.  У 2014 Крэмль можа падштурхнуць Кіеў да больш агрэсіўных дзеянняў у Прыднястроўі.  Ён можа запатрабаваць наземны ці паветраны транзіт да сваіх узброеных сілаў у Прыднястроўі, альбо падпіша Украіну пад больш маштабовай кампаніяй па адкрыцці рускіх і украінскіх консульстваў у рэгіёне. Крэмль таксама можа прымусіць Украіну не ўмешвацца, калі сітуацыя ў зоне бяспекі стане напружанай.

Румынія

З 2009 году Румынія актыўна лабіявала больш інтэнсіўныя сувязі паміж Малдовай і ЕС у Брусэлі. Румынія працавала на стварэнне газавых і электрычных узаемасувязяў з Малдовай, фінансавала праекты сумесна з ЕС і інвеставала грошы з уласных бюджэтных рэсурсаў. У двухбаковым парадку і сумесна з ЕС, Румынія дапамагала малдоўскаму ўраду складаць законапраекты, вучыць дзяржслужбоўцаў, змагацца з паводкамі, рэфармаваць і ствараць грамадскія ўстановы. Румынскія дарадцы пры групе саветнікаў вышэйшага ўзроўню ЕС дапамаглі Малдове правесці важныя рэформы ў адукацыі, паліцыі і энергетычным сектары. Малдова – галоўны атрымальнік румынскай дапамогі. Румынія нядаўна абяцала 20 мільёнаў еўра на сістэму адукацыі ў Малдове. Бухарэст таксама заклікаў да тэрміновага вываду расейскіх войскаў і зброі з Прыднястроўя і да замены “міратворніцкай місіі”, кіруемай Расеяй, на міжнародных цывільных назіральнікаў.

Аднак, у Румыніі наперадзе дзве бурлівыя выбарчыя кампаніі ў 2014 годзе: выбары ў Еўрапейскі парламент у траўні і прэзідэнцкія выбары ў лістападзе. Калі кампаніі распачаліся, сутычкі паміж прэм’ер-міністрам, прэзідэнтам і правячай кааліцыяй абвастрыліся. Гэта адцягнула ўвагу ад жыццёва важных энергетычных інфраструктурных праектаў. У лістападзе 2013 году румынскі прэзідэнт Траян Басеску абвесціў, што наступным нацыянальным праектам краіны мусіць стаць паўторнае аб’яднанне з Малдовай. Гэтае выказванне спарадзіла вострыя спрэчкі, палітыка абвінавацілі ў папулізме. Спрэчкі імгненна дайшлі да Малдовы.  Нягледзячы на тое, што ў Румыніі 62% насельніцтва падтрымліваюць ідэю аб паўторным аб’яднанні з Малдовай, толькі 15% малдаван хочуць таго ж, таму румынскія дэкларацыі аб аб’яднанні выклікалі трывогу ў Малдове. Напруга ўзрасла, калі ў снежні 2013 году Канстытуцыйны суд Малдовы адхіліў сумнеўную малдоўскую моўную палітыку і абвесціў румынскую мову дзяржаўнай. Разам з пастаяннымі праваламі Румыніі ў справе ратыфікацыі дамовы аб памежным рэжыме з Малдовай ад 2010 году, гэтыя праблемы далі ПКРМ падставы разварушыць страхі аб румынскай хітрасці.

Арыгінал тэксту на ангельскай мове