• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Ці можа украінскае войска ваяваць

    Расейска-украінская вайна ўсё бліжэй, але мілітарныя здольнасці Кіева выглядаюць занадта слаба.

    18 сакавіка, праўдападобна расейскімі вайскоўцамі, быў забіты прапаршчык украінскай арміі. У адказ на гэта Міністэрства абароны Украіны дазволіла сваім вайскоўцам у Крыму выкарыстоўваць зброю. Хоць Крым ужо на гэтым тыдні можа стаць часткай Расейскай Федэрацыі, Украіна ўсё яшчэ не гатовая да вайны за паўвыспу. Бо ейная перамога выглядае маларэальнай.

    Украінскія войскі ў Крыму застаюцца на заблаканых расейскімі вайскоўцамі базах, частка якіх не мае электрычнасці, газу, вады ці ежы. Пры тым, што некалькі украінскіх вайсковых аб’ектаў здаліся пад націскам расейскіх жаўнераў.  Агульны кантынгент Украіны ў Крыму складае каля 15 тысяч вайскоўцаў, два разы меншы і значна горш падрыхтаваны, чым т. зв. Самаабарона Крыму.

    Частка украінскіх караблёў дагэтуль застаецца ў бухце Данузлава. На фарватэрах у бухце расейскі флот затапіў некалькі сваіх састарэлых караблёў, каб украінскі флот не мог пакінуць возера. Хоць украінскі флот і так слабы ў параўнанні з расійскім, блакіроўка некалькі караблёў значна паніжае яго здольнасці і вызваляе многія судны Расійскага флоту для правядзення магчымых дзеянняў у іншых частках паўвыспы.

    Ukraine_donuzlav

    Згодна з Андрэем Вількам, вайсковым экспертам польскага Цэнтру ўсходніх даследванняў, украінскія вайскоўцы ў Крыму не могуць супрацьпаставіць сябе Расіі. Яны могуць паспрабаваць толькі ўскладніць ці зрабіць немагчымай пашырэнне расейскай вайсковай аперацыі па-за Крым.

    Агулам украінскае войска налічвае каля 184 тысяч жаўнераў, але значная частка вайсковага абсталявання нагадвае антыкварыят. Украіна звярталася па вайсковую дапамогу да Захаду, але ейная просьба была адрынутая. Ствараемая Нацыянальная гвардыя ўсё адно патрабуе грошаў, якіх сёння няма. Таксама варта разумець, што не ўся ўкраінская армія хоча ваяваць. Тым болей, што ўвядзенне большых войскаў у Крым азначае аслабленне вайсковых пазіцыяў на ўсходзе краіны.

    Расейскія вайскоўцы кантралююць усю паўвыспу, у тым ліку Перакопскі перашыек, які злучае Крым з астатняй часткай Украіны. Расія працягвае перамяшчаць у Крым сваіх вайскоўцаў і таксама набіраць мясцовых ахвотнікаў, былых вайскоўцаў ці жаўнераў Беркуту. Гэтаксама значная частка расейскіх войскаў знаходзяцца на ўкраінскіх межах на выпадак неабходнасці ўзмацнення прысутнасці ў Крыму ці пашырэння вайсковага тэатру.

    krym_2014_eng-d

    Пры націсканні на малюнак, ён адчыняецца ў вялікім памеры.

    11 сакавіка выконваючы абавязкі міністра абароны Украіны паведаміў, што ў Крыме і на мяжы з Украінай знаходзіцца каля 220 тысяч расейскіх жаўнераў, 1800 танкаў, 400 знішчальнікаў, 160 самалётаў і 60 караблёў. Эксперты кажуць, што з гэтай лічбы каля 30 тысяч вайскоўцаў знаходзяцца ў Крыму. Праўдападобна, што не толькі ў Крыму, але і Генічаску, горадзе ў Херсонскай вобласці.

    Пастаянныя абвяшчэнні мабілізацыі, прыкладна штотыдзень, ва Украіне сведчаць, што сапраўдная мабілізацыя не адбываецца.  Украіна хоць і мае ахвотных жаўнераў, але не мае грошаў, каб іх вышкаліць і абмундураваць. Яшчэ тыдзень таму Міністрэрства абароны Украіны заяўляла, што ў гатовым стане знаходзіцца толькі 6 тысяч вайскоўцаў.  Гэта занадта мала, каб перамагчы Расію.

    Здымкі: Gazeta Wyborcza, Stratfor, Centre for Eastern Studies

    ПаказацьСхаваць каментары