падтрымаць нас

Артыкулы

Адкрыты зварот эканамістаў да беларускіх уладаў

Адкрыты зварот эканамістаў да беларускіх уладаў

Па ініцыятыве нашых партнёраў CASE Belarus, 98 эканамістаў з 17 краінаў свету падпісалі зварот да беларускіх уладаў. 

Яны папярэджваюць пра фатальныя наступствы для эканомікі, калі не пачнуцца перамовы і калі ўлада не ўзновіць павагу да правоў чалавека і эканамічных правоў беларусаў. Сярод падпісаных праф. Лешэк Бальцэровіч, праф. Станіслаў Гамулка, праф. Роэл Бітсма, праф. Крыстафер Хартвэл, праф. Герг Фішэр і іншыя прадстаўнікі вядомых універсітэтаў і даследчых цэнтраў з Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Нямеччыны, Італіі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі і інш.

18/8/2020

Адрасавана:

Уладам, адміністратыўнаму апарату, палітычным дарадцам і службам бяспекі Беларусі – тым, хто хоча лепшага для сваёй краіны і яе грамадзян

Ад імя:

Эканамістаў, якія аднагалосна падтрымліваюць наступную заяву:

Катастрафічныя эканамічныя наступствы для грамадзян Беларусі непазбежныя ў выпадку вайсковага гвалту і далейшага злоўжывання правамі чалавека і эканамічнымі правамі.

Эканамічная гісторыя дае нам поўную ўпэўненасць у тым, што нацыянальны росквіт залежыць ад празрыстасці і падсправаздачнасці ўладаў, а таксама іх павагі да правоў чалавека і эканамічных правоў. Без выразных абавязацельстваў па аднаўленні правоў чалавека і дэмакратычных правоў, без гарантый адмовы ад сілавога супрацьстаяння грамадска- палітычным пратэстам, падпісанты гэтага ліста аднадушна прадказваюць разбуральны эканамічны заняпад беларускай дзяржавы.

Хоць людскія страты і пакуты ад наўмыснага парушэння правоў чалавека не могуць быць пакрытыя, Вы, асобы, якія ўплываюць на палітыку, па-ранейшаму можаце зрабіць усё магчымае дзеля выратавання нацыі ад далейшай трагедыі і здабыць павагу ў будучыні. Інакш наступствы для беларускага народа будуць наступныя:

  • Адток чалавечага і фінансавага капіталу паскорыцца
    Інвестыцыі будуць змяншацца, доступ да замежнага капіталу будзе знікаць, а давер да фінансавага рынку будзе страчаны. Лекары, інжынеры і кваліфікаваныя спецыялісты будуць масава пакідаць краіну, пазбавіўшы нацыю як культурнага слою, так і таленту, неабходнага для нацыянальнага багацця. Беларусь не стане “ІТ-краінай”, блакуючы паводле палітычных матываў інтэрнэт для сваіх жыхароў і бізнэсу. Даследаванні паказваюць, што блакаванне інтэрнэту мае высокую эканамічную цану.
  • Суверэнны крэдытны рэйтынг зменшыцца да “смеццевага” ўзроўню
    І без таго высокі кошт абслугоўвання дзяржаўнага доўгу Беларусі яшчэ больш павялічыцца, што прывядзе да павышэння падатковай нагрузкі і/або зніжэння дзяржаўных выдаткаў і пагаршэння дзяржаўных паслуг. Краіна, дзе ўлады накладаюць адміністратыўны кантроль над трэцім па велічыні прыватным банкам, ніколі не будзе мець высокага суверэннага рэйтынга.
  • Макраэканамічная стабільнасць будзе згублена
    Страта чалавечага і фінансавага капіталу і абмежаванне доступу да міжнародных фінансавых рынкаў прывядзе да макраэканамічнай нестабільнасці. Гэта выкліча высокую інфляцыю, дэвальвацыю беларускага рубля, узмацненне дaларызацыі эканомікі і нават крызіс банкаўскай сістэмы. Беларусь – гэта невялікая адкрытая эканоміка з адносна невялікай колькасцю прыродных рэсурсаў, якой вельмі патрэбныя адукаваныя і вопытныя спецыялісты, замежныя і ўнутраныя інвестыцыі, доступ да міжнародных фінансавых рынкаў і макраэканамічная стабільнасць. Эканамічная гісторыя паказвае, што непавага да чалавечай годнасці рана ці позна прыводзіць да эканамічнага краху, але яна таксама даводзіць, што адвага чыноўнікаў, якія гавораць праўду і адкрыта дзейнічаюць перад уладамі, з’яўляецца каталізатарам дабрабыту. Беларусь заслугоўвае лепшай будучыні. Заставайцеся на паспяховым баку гісторыі.

Падпісана (у алфавітным парадку):

  1. Elżbieta Adamowicz, SGH Warsaw School of Economics, Professor
  2. Aleś Alachnovič, CASE Belarus, Vice-President
  3. Carlo Amenta, University of Palermo(Italy), Associate Professor
  4. EwaBalcerowicz, CASE, Chairwoman of the Supervisory Council; Association of Polish Economists (TEP), Vice-President
  5. Leszek Balcerowicz, Civil Development Forum (Poland), Founder; SGH Warsaw School of Economics, Professor; Deputy Prime Minister of Poland (1989-1991, 1997-2001); Chairman of the National Bank of Poland (2001-2007)
  6. Tadeusz Baczko, CASE(Poland), Professor
  7. Roel Beetsma, PhD, Amsterdam School of Economics, ProfessorandVice-Dean
  8. MariaBieć, SGH Warsaw School of Economics, Associate Professor
  9. Marcin Bielecki, University of Warsaw, Assistant Professor
  10. Maciej Bitner, Polish Financial Supervision Authority, Chief Specialist
  11. Michele Boldrin, Department of Economics, Washington University in Saint Louis (USA), Joseph G. Hoyt Distinguished University Professor of Economics
  12. Philip Booth, St. Mary’s University (UK), Professor of Finance, Public Policy and Ethics
  13. Krzysztof Brzeziński, Oriel College of the University of Oxford, College Lecturer
  14. Michał Brzoza-Brzezina, SGH Warsaw School of Economics, Associate Professor
  15. dr Paweł Bukowski, London School of Economics and Political Science, Research Economist; Institute of Economics of the Polish Academy of Sciences
  16. Joanna Clifton-Sprigg, University of Bath (UK), Assistant Professor
  17. Admir Čavalić, Association Multi (Bosnia and Herzegovina), Director
  18. Arkadiusz J. Derkacz, University of Social Sciences (Poland), Adjunct Professor; “Ambitna Polska” Foundation, Member of the Council
  19. Krzysztof Dobrowolski, University of Gdansk (Poland), Associate Professor
  20. Paweł Doligalski, University of Bristol, Assistant Professor in Economics
  21. Sławomir Dudek, PhD, Pracodawcy RP (Poland), Chief Economist; RIED SGH Warsaw School of Economics; Association of Polish Economists (TEP)
  22. Piotr Dybka, SGH Warsaw School of Economics, Assistant
  23. Piotr Dworczak, Northwestern University (USA), Assistant Professor
  24. Anthony J. Evans, ESCP Business School (UK), Professor of Economics
  25. Michał Federowicz, Graduate School for Social Research, Institute of Philosophy and Sociology, Polish Academy of Science, Director
  1. Georg Fischer, Vienna Institute for International Economic Studies (Austria), Senior Research Associate; European Commission – Directorate-General for Employment, Social Affairs and Equal Opportunities, Director for ‘Social Affairs’ (2016-2017)
  2. Guido Friebel, Goethe University (Germany), Chair for Human Resources
  3. Stanisław Gomułka, Polish Academy of Sciences, Member; Deputy Minister of Finance in Poland (2008); Professor of Economics in the London School of Economics (1970-2005)
  4. Jakub Growiec, SGH Warsaw School of Economics, Professor
  5. Maciej Grabowski, Centre for Strategic Mind-Set; Institute for Responsible Finance
  6. Jan Hagemejer, Faculty of Economic Sciences, University of Warsaw
  7. Christopher A. Hartwell, PhD, Bournemouth University (UK), Professor; CASE Fellow
  8. dr Peter Hill, School of Business, Law and Society, St. Mary’s University (UK), Programme Director – Postgraduate Business, Senior Lecturer in Strategic Management
  9. Janusz Jankowiak, NWAI Brokerage House (Poland), Chair of Supervisory Board
  10. Elena Jarocinska, European Business School Wiesbaden
  11. Marek Jarocinski, European Central Bank and Barcelona GSE
  12. Halina Jaščanka, ex-McKinsey, Senior Engagement Manager
  13. Tomasz Karasek, Wharton MBA, Executive; Association of Polish Economists (TEP), Founding Member
  14. Jakub Karnowski, SGH Warsaw School of Economics, Assistant Professor; Independent member of supervisory boards; World Bank Consultant
  15. Sergii Kiiashko, Kyiv School of Economics, Assistant Professor
  16. Marcin Kolasa, SGH Warsaw School of Economics, Associate Professor
  17. Andrzej Kondratowicz, SWPS University (Warsaw), Professor of Economics; Association of Polish Economists (TEP), Founding Member
  18. Paweł Kopiec, SGH Warsaw School of Economics, Assistant Professor
  19. Ludwik Kotecki, Economic Advisor to the Speaker of the Senate (Upper House of the Parliament in Poland)
  20. Robert Kowalski, Stanford University
  21. Piotr Kozarzewski, Maria Curie-Skłodowska University in Lublin (Poland), Associate Professor
  22. Piotr Kuczyński, Association of Polish Economists (TEP), Financial Market Analyst
  23. Andrzej Leder , Institute of Philosophy and Sociology, Polish Academy of Science, Associate Professor
  24. Dariusz Ledworowski, PhD, CASE (Poland), Council Member
  25. Elena Leontjeva, Lithuanian Free Market Institute, President
  1. Aleksander Łaszek, PhD, Civil Development Forum (Poland), Vice-President
  2. Krzysztof Makarski, SGH Warsaw School of Economics, Associate Professor
  3. Tomasz Marciniak, Strategy Consultant, Economist
  4. Tomasz Mickiewicz, Aston University (Birmingham, UK), Professor of Economics
  5. Wojciech Młodawski, Business Consulting, Economist
  6. Lorenzo Montanari, Property Rights Alliance (USA), Executive Director
  7. Sierž Naŭrodski, CASE Belarus, President
  8. Jerzy Osiatyński, Institute of Economics of the Polish Academy of Sciences, Professor; Minister of Finance (1992-1993); Monetary Policy Council (2013-2019), Member
  9. Wojciech Paczos, PhD, Cardiff University (UK), Assistant Professor
  10. Radek Paluszynski, Department of Economics, University of Houston (USA), Assistant Professor
  11. Piotr Palutkiewicz, Economist
  12. Martin Pánek, Liberální Institute (Czechia), Director
  13. Julia Patorska, Association of Polish Economists (TEP), President
  14. Jakub Pawelczak, University of Minnesota (USA), PhD Student
  15. Mateusz Pipień, Department of Empirical Analyses of Economic Stability, Cracow University of Economics (Poland), Associate Professor
  16. Paweł Pisany, Institute of Economics of the Polish Academy of Sciences, Assistant Professor
  17. Grzegorz Poniatowski, PhD, CASE (Poland), Vice-President
  18. Tanja Porčnik, Visio Institut (Slovenia), President
  19. Sergiusz Prokurat, PhD, Institute of Economics Polish Academy of Sciences
  20. Jerzy Pruski, Idea Bank, Acting CEO; Bank Guarantee Fund, CEO (2009-2016); The International Association of Deposit Insurers, President (2012-2015); National Bank of Poland, First Deputy President (2004-2008); Monetary Policy Council, Member (1998-2004)
  21. Marek Radzikowski, PhD, MBA, SGH Warsaw School of Economics, Assistant Professor
  22. Dalibor Rohac, American Enterprise Institute for Public Policy Research (AEI), Resident Scholar
  23. Andrzej Rzońca, SGH Warsaw School of Economics, Associate Professor; Member of the Monetary Policy Council in Poland (2010-2016)
  24. Maja Rynko, SGH Warsaw School of Economics, Assistant Professor
  25. Dobromił Serwa, SGH Warsaw School of Economics, Associate Professor
  1. prof. Bican Sahin, Freedom Research Association (Turkey), President
  2. Urszula Skorupska, Institute of Economics, Polish Academy of Sciences, Deputy Director; Association of Polish Economists (TEP), Member
  3. Piotr Soroczyński, Polish Chamber of Commerce, Chief Economist
  4. Carlo Stagnaro, Istituto Bruno Leoni (Italy), Senior Fellow
  5. Maciej Stanczuk, Polish Confederation Lewiatan, Economic Advisor; Entrepreneur
  6. Małgorzata Starczewska-Krzysztoszek, PhD, Faculty of Economic Sciences, University of Warsaw, Assistant Professor; Association of Polish Economists (TEP), Member of the Board
  7. Grzegorz Szczodrowski, PhD, Economics Faculty University of Gdansk, Assistant Professor
  8. Marek Tatała, Civil Development Forum (Poland), Vice-President
  9. Jan Teresiński, European University Institute (Italy), Researcher
  10. Vera Tkach, Consultant
  11. Andrzej Torój, SGH Warsaw School of Economics, Associate Professor
  12. Rafał Trzeciakowski, Civil Development Forum (Poland), Economist
  13. Joanna Tyrowicz, GRAPE – Group for Research in Applied Economics
  14. Dominik Wasiluk, Institute for Social and Economic Studies (Poland), Member
  15. Joanna Wawrzyniak, Faculty of Philosophy and Sociology, University of Warsaw, Associate Professor
  16. Janusz Wdzięczak, PhD, Thomas Jefferson Research Center (USA)
  17. Wiktor Wojciechowski, SGH Warsaw School of Economics, Associate Professor
  18. Cezary Wójcik, SGH Warsaw School of Economics, Associate Professor; Center for Leadership, Founding Director
  19. Marcin Wolski, PhD, Economist
  20. Richard Woodward, CASE (Poland), Member of the Supervisory Council; University of Edinburgh Business School (UK), Lecturer in International Business
  21. Tomasz Woźniak, University of Melbourne, Lecturer
  22. Tomasz Wróblewski, Warsaw Enterprise Institute, CEO
  23. Marcin Zieliński, Civil Development Forum (Poland), Economist