падтрымаць нас

Артыкулы

Беларусь пасля пандэміі: анлайн-дыскусіі аб зменах, якія чакаюць Беларусь [відэа]

Беларусь пасля пандэміі: анлайн-дыскусіі аб зменах, якія чакаюць Беларусь [відэа]

Пакуль увесь свет змагаецца з каранавірусам, а грамадствы самаізалююцца, мы запускаем серыю анлайн-дыскусій пра змены, якія чакаюць Беларусь.

Нават калі ўзяць да ўвагі, што ўлады Беларусі дагэтуль не ўводзяць каранцін, вельмі імаверна, што пандэмія можа радыкальна змяніць аблічча нашай краіны. 

Беларусь пасля пандэміі: анлайн-дыскусіі аб зменах, якія чакаюць Беларусь [відэа]

Як гэта працуе?

Нашы дыскусіі – гэта не сумныя лекцыі ў анлайн-фармаце. Мы імкнемся зрабіць размовы інтэрактыўнымі, каб кожны госць мог задаць сваё пытанне выступоўцам, стаць паўнавартасным удзельнікам дыскусіі. 

Анлайн-дыскусія будзе цягнуцца каля 45 хвілін: першыя 25 хвілін будуць прысвечаны выступам экспертаў, а яшчэ 20 хвілін застанецца на пытанні аўдыторыі.

Дзеля гэтага мы будзем выкарыстоўваць праграму Zoom, а таксама рабіць трансляцыі ў Facebook і Youtube. Далучыцца да дыскусіі вы зможаце па спасылцы, якая будзе ў апісанні кожнай падзеі. 

Расклад

9 красавіка, 15:30 – Як пандэмія каранавіруса змяняе сусветную палітыку і эканоміку

Рыгор Астапеня, заснавальнік Цэнтра новых ідэй і эксперт Chatham House.
Кацярына Барнукова, акадэмічная дырэктарка Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC.

Ужо вядома, што пасля COVID-19 наш свет будзе іншым. Каб лепш зразумець, да чаго рыхтавацца, паразмаўляем пра тыя працэсы, якія ўжо сёння адбываюцца ў свеце. 

Рыгор пачне са зменаў у міжнароднай палітыцы, перспектываў узмацнення нацыяналізму і магчымасці адыходу ад глабалізацыі. Кацярына распавядзе пра ўдар каранавірусу па сусветнай эканоміцы і гандлі ды спробы краінаў зменшыць гэтыя катастрафічныя наступствы. 


16 красавіка, 15:30 – Наступствы каранавіруса для беларускай палітыкі

Валерыя Касцюгова, рэдактарка сайта “Наше мнение” і выдання “Беларускі штогадовік”. 
Арцём Шрайбман, палітычны аглядальнік, заснавальнік Sense Analytics.

Валерыя раскажа, як краіна будзе рыхтавацца да выбараў, ці пачнуць расці пратэстныя настроі ўнутры грамадства і што з гэтым будуць рабіць беларускія ўлады. Арцём падзеліцца развагамі пра айчынныя знешнепалітычныя выклікі, дэградацыю адносін з Расіяй, перспектывы адносінаў з Захадам і надзеі на Кітай.

23 красавіка, 15:30 – Які бізнес зможа перажыць пандэмію

Таццяна Марыніч, заснавальніца групы кампаній BelBiz, кіраўніца Imaguru Startup Hub.
Дзяніс Шаўрук, банкір ЕБРР па фінансаванні малога і сярэдняга бізнесу

Таццяна раскажа, якая падтрымка зараз патрэбна бізнесу, што рабіць інвестарам і стартапам у такой складанай сітуацыі і як будзе выглядаць стартап-экасістэма пасля пандэміі. Дзяніс падзеліцца макраэканамічнымі прагнозамі, а таксама практычнымі парадамі для бізнесу па адаптацыі да новых умоваў існавання.

30 красавіка, 15:30 – Што чакае беларускую фінансавую сістэму

Міхаіл Чэпікаў, эканаміст, старшы выкладчык БДУ;
Зміцер Крук, старшы даследчык аналітычнага цэнтра BEROC.

Спікеры раскажуць, што найбольш пагражае беларускай фінансавай сістэме, якія захады могуць дапамагчы і ці пагражае нам падзея на літару “Д”. Мы пагутарым пра асноўныя шляхі да захавання макраэканамічная стабільнасці і акрэслім тыя нашы моцныя бакі, якія мы можам недаацэньваць.