У нашым даследаванні асноўны фокус увагі будзе скіраваны перш за ўсё на статыстычныя, колькасныя звесткі. Як дадатковая будзе выкарыстоўвацца якасная (квалітатыўная) інфармацыя з шырокага кола адкрытых крыніц. Дадзеная справаздача не ставіць сабе мэты падмяніць дэталёвыя справаздачы праваабарончых арганізацый. У нас іншыя задачы аналітыка-статыстычнага кшталту: па-першае, акрэсліць абагуленую карціну працы рэпрэсіўна-карнай сістэмы беларускага рэжыму, і, па-другое, вылучыць асаблівасці яе функцыянавання цягам пэўных часавых інтэрвалаў (кварталаў).
Запампаваць PDF:
Фота: Sergei Gritis