падтрымаць нас

Даследванні

Барометр рэпрэсій у Беларусі. I квартал 2024 года

Барометр рэпрэсій у Беларусі. I квартал 2024 года

Грамадства ў вачах рэжыму працягвае быць варожым аб’ектам, у якасці якога разглядаюцца не толькі прадэмакратычныя беларусы, але і ўсе, хто мае якое-небудзь дачыненне да іх.

Каб разумець, як эвалюцыянуюць карныя практыкі рэжыму, якія тэндэнцыі ў рэпрэсіях згасаюць і якія новыя трэнды з’яўляюцца, раз на квартал Цэнтр новых ідэй прадстаўляе справаздачу па даследаванні “Барометр рэпрэсій у Беларусі”.  У гэтай справаздачы аналізуецца стан справаў за І квартал 2024 года.

У нашым даследаванні асноўны фокус увагі будзе скіраваны перш за ўсё на статыстычныя, колькасныя звесткі. Як дадатковая будзе выкарыстоўвацца якасная (квалітатыўная) інфармацыя з шырокага кола адкрытых крыніц. Дадзеная справаздача не ставіць сабе мэты падмяніць дэталёвыя справаздачы праваабарончых арганізацый. У нас іншыя задачы аналітыка-статыстычнага кшталту: па-першае, акрэсліць абагуленую карціну працы рэпрэсіўна-карнай сістэмы беларускага рэжыму, і, па-другое, вылучыць асаблівасці яе функцыянавання цягам пэўных часавых інтэрвалаў (кварталаў).

Запампаваць PDF:

Фота: ПЦ “Вясна”