падтрымаць нас

Артыкулы·Грамадства

Вынікі 2020-га: што ў нас атрымалася зрабіць, і што вы больш за ўсё ацанілі

Вынікі 2020-га: што ў нас атрымалася зрабіць, і што вы больш за ўсё ацанілі

2020-ы год для многіх стаў паваротным, і мы не выключэнне. 

Адным з удараў быў пераслед чальцоў нашай каманды і выпускнікоў адукацыйных праграм: Стаса Гарэліка, Аланы Гебрэмарыям і Ксеніі Сырамалот, Антона Раднянкова і Івана Краўцова, Івана Шылы і іншых! Мы вельмі ўдзячныя кожнаму, хто нас падтрымаў.

Нягледзячы ні на што, мы хутка адаптаваліся. Час падвесці вынікі!

📢 Прэзідэнцкія выбары патрабавалі адкрытых дыялогаў, якія б дазволілі лепш зразумець, што чакае Беларусь у будучым. Але COVID-19 скарэктаваў нашы планы, таму мы запусцілі серыю з 20 адкрытых і закрытых інтэрактыўных анлайн-дыскусій

🎓 Школу маладых рэфарматараў мы перавялі ў маштабны анлайн-рэжым. У ёй прынялі ўдзел 80 чалавек. Скончылі — больш за 50. Задача, якую перад сабой ставілі 13 выбітных ментараў, была выканана на выдатна. 0% сухой тэорыі. 100% практыкі і выхад з зоны камфорту. Студэнты атрымалі моцныя інсайты і бясцэнныя парады. І гэта толькі пачатак, які будзе мець працяг у 2021-ым. 

🎓 Ідзем далей. Разам з Фондам імя Віталя Сіліцкага, Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) і Бізнес-школай ІПМ мы запусцілі ўнікальную нерэзідэнтную праграму Vitali Silitski Fellowship. Абранай стыпендыятцы Алесе Руднік выпала адразу тры шанцы ў адным! Рэалізаваць уласны аналітычны праект, прайсці адукацыйны курс і наладзіць кантакты з беларускімі і замежнымі партнёрамі. У наступным годзе мы гэтаксама працягнем інвеставаць у новае пакаленне мысляроў.

Леся стала неад’емнай часткай нашай каманды. А рубрыка “Лесі цікава” рэзануе з выклікамі і пытаннямі, адказы на якія беларусы шукаюць. 

🌏 Мы не толькі шмат рабілі, але і размаўлялі пра змены ў Беларусі, у тым ліку, з міжнароднымі СМІ. Каменты чальцоў нашай каманды выходзілі ў Aljazeera, Le Monde, NBC, CNN, MCNBC, BBC, Aljazeera, Настоящее Время; The Atlantic, Foreign Policy, Vox, VICE, The Telegraph, Monocle Radio, BBC Radio, Meduza і многіх іншых. Безумоўна, нас шмат узгадвалі і ў беларускіх СМІ. Напрыклад, прапануем вашай увазе свежае даследаванне ЦНІ ў супрацы з ініцыятывай “Народнае апытанне” ЕС или Россия: кто и как завоюет любовь белорусского протеста.

Рыхтуючы кожны матэрыял ці падкаст, мы чакаем вышай рэакцыі. Вельмі радуемся, калі тэмы і фарматы рэзануюць з вамі. Падборка самых папулярных матэрыялаў за 2020-ы:

Артыкулы

📖 Уволившийся комментатор госТВ: белорусский футбол – это зеркало нашей политики

Беларускі футбол, як і наша жыццё: ніякага дыялогу, і правіла, пра якія можна казаць, але не трымацца.

📖 Лесі цікава: У чым сіла? Альбо як мірныя пратэсты вядуць да дэмакратыі

Паглядзелі, што кажуць акадэмічныя даследаванні пра падзенне рэжымаў і ў чым сіла негвалтоўных акцый пратэсту.

📖 Белорусы в 2020-м поменяют власть так же, как армяне в 2018-м?

У чым падобны, а ў чым адрозніваюцца кейсы Беларусі і Арменіі.

📖 Павел Данэйка пра сем грахоў беларускай эканомікі

Пагутарылі з гуру беларускай бізнес-адукацыі пра “смяротныя грахі”, якія тармозяць нашу эканоміку.

Падкасты

🎧 Ідэйны падкаст з Сяргеем Чалым: Дзе мы жывем цяпер і што будзе?

🎧 Што будзе 9-га?

🎧 Илья Азар о работе в Минске во время протестов, беларусах и о том, как Путин может относиться к происходящему

Да сувязі ў новым годзе, і жыве Беларусь!