Цябе чакае месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі і міжнароднымі экспертамі ды эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі ўменнямі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.
Школа адбудзецца
з 19 красавіка да 27 мая.
Заняткі будуць праходзіць у сераду, пятніцу (вечар) і суботу (раніца). Навучанне зойме не больш за 2 гадзіны штодзень.
ты маладая лідарка ці малады лідар і табе
ад 18 да 30 гадоў
маеш дасягненні ў вучобе, працы ці грамадскай дзейнасці
жадаеш даведацца больш пра рэформы
і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі
маеш ідэі, як выкарыстаць веды, атрыманыя падчас школы, у сваёй супольнасці
Мы будзем спалучаць лекцыі
з практычнымі заняткамі, працаваць у камандах разам з ментарамі і ментаркамі.
Мы даведаемся больш пра рэформы і навошта яны патрэбны, разбярэмся, як выглядае беларускае грамадства і эканоміка, прааналізуем, што адбываецца з беларускай унутранай палітыкай і якімі павінны быць знешнія сувязі Беларусі. І гэта яшчэ далёка не ўсе тэмы нашай анлайн-школы!
Мы навучымся пісаць захапляльныя артыкулы, складаць рэзюмэ, прасоўваць сваю дзейнасць у сацсетках і арганізоўваць мерапрыемства!
А напрыканцы ў якасці выпускнога праекта зладзім афлайн-івэнт –"Зборка"!
дырэктар па даследаваннях Цэнтра новых ідэй
выканаўчы дырэктар Цэнтра новых ідэй
палітычны аглядальнік
Цэнтр новых ідэй
дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, кіраўнік CASE Belarus Team
Цэнтр новых ідэй
старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC
сацыёлаг, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй
старшы даследчык Цэнтра новых ідэй
BEROC
Цэнтр новых ідэй
BEROC
  • Марына Стрыжэвіч
    інжынер-радыётэхнік
    Школа маладых рэфарматараў - гэта цудоўная пляцоўка для таго, каб атрымаць новыя каштоўныя сацыяльныя сувязі, бо ў адным месцы збіраюцца разнастайныя і цікавыя людзі. Таксама вельмі карысна было паслухаць лекцыі па тэмах, якімі да школы ты нават не цікавіўся, бо здавалася, што ты не адолееш у іх самастойна разбірацца. Школа - гэта месца, дзе ўсе твае ідэі падтрымліваюць, даюць экспертную ацэнку і парады, а таксама шануюць асабісты погляд і меркаванне.
  • Глеб Ляпейка
    рэдактар медыя Now i актывiст Еўрапейскага моладзевага парламента
    Школа цудоўна збiрае ў адным месцы шмат людзей вельмi розных бэкграўндаў, якiя слухаюць спiкераў па ўсiх галоўных тэмах жыцця Беларусi − ад палiтыкi да рынка працы, ад эканомiкi да рэгiянальнага развiцця. I ў дадатак да гэтага − выступы пра сацыяльная сеткi ды пра iвэнт-менеджмент. Ахапiць так шмат тэмаў у такi кароткi час − мне такое вельмі падабаецца.
  • Яўген Фядотаў
    праграміст
    Школа молодых реформаторов - это клёво. Потому что жизнь хороша, когда ты имеешь удовольствие общаться как минимум с одним молодым реформатором, а тут прям с десятком. При этом все очень разные, но в то же время одинаково интересные. А ещё тут была возможность пообщаться с крутыми белорусскими политологами, экономистами, и много ещё с кем. Не ожидал, но вся эта обстановка даже заставила переосмыслить некоторые вещи и вдохновиться на новые свершения. Ради этого стоило закончить Школу молодых реформаторов, что настоятельно рекомендую сделать и остальным.
Мы прымаем заяўкі на ўдзел у школе да 16 КРАСАВІКА. Пра вынікі адбору паведамім з 16 да 18 красавіка.

Калі ў вас засталіся пытанні адносна школы, пішыце на скрыню info@newbelarus.vision з пазнакай "Школа маладых рэфарматараў"
Made on
Tilda