• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Хто п’е больш за ўсіх?

    Штогод ад алкаголю ў свеце памірае 2,5 мільёны людзей. Аднак алкаголь не толькі праблема здароў’я грамадзян. П’янства тармазіць эканамічнае развіццё краінаў. 


    Згодна з дадзенымі Сусветнай Арганізацыі Здароў’я найбольш пітушчай нацыяй з’яўляюцца малдаване. Штогод сярэдні малдаванін спажывае 23 літры чыстага алкаголю. Пасля іх ідзем мы, спажываючы амаль 19 літраў.

     

    Калі Гарбачоў прыйшоў да ўлады ў Савецкім Саюзе, то адной з яго найбольш радыкальных ініцыятываў быў “сухі закон”. У тыя часы п’янства ў “саўку” на працоўных месцах было паўсюдным. Алкакалізм быў не толькі прычынай вымірання насельніцтва, але і адной з прычынай эканамічнага заняпаду. (Відавочна, што не найбольш важнай.)

     

    Цяжка ўявіць, алкаголь забівае больш людзей чым нават СНІД. Згодна з дадзенымі нямецкага парламенту, частае спажыванне алкаголю абніжае баяздольнасць войска ў Афганістане. Для гаспадаркі злоўжыванне таксама мае свой кошт. Ён ацэньваецца ад 1% да 6% ВУП.

     

    Відавочна, што апавядаць наступствы алкагалізму ў выглядзе дэградацыі асобы ці яго навакольнага асяродзі не варта. На жаль, у кожнага беларуса ёсць некалькі знаёмых, якія сталі алкаголікамі.

     

    Безумоўна, што статыстыка ўсяго не паказвае. Напрыклад, у нашай суседцы Расіі вялікая колькасць людзей спажывае хімічныя рэчывы, якія маюць у складзе спірт. Напрыклад, шклоачышчальнікі. Адначасова, шмат у якіх мусульманскіх краінах алкаголь прывозіцца кантрабандай і не можа быць адэкватна ацэнены ў статыстыцы.

     

    Кастусь Дземідзенка 

    ПаказацьСхаваць каментары