• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Лесі цікава: Што значаць новыя законы аб экстрэмізме?

    Улады Беларусі вырашылі змагацца з пратэстнай сімволікай не толькі за кошт працаўнікоў ЖЭСаў і АМАПу, а праз прэвентыўныя заканадаўчыя меры. 2-га красавіка дэпутаты прынялі ў першым чытанні прапанову па змене заканадаўства аб экстрэмізме. 

    Пра тое, што небяспечнага ў новых законах, як яны паўплываюць на пратэст і ці з’яўляюцца законы калькай з расійскай мадэлі, я паразмаўляла з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам, бізнесоўцам, уладальнікам symbal.by Паўлам Белавусам і аналітыкам БІСС Кацярынай Шмацінай. 

    This image has an empty alt attribute; its file name is Untitled-design-6.jpg

    У Беларусі і так караюць турмамі і штрафамі за бел-чырвона-белую сімволіку і “Пагоню”. Чым небяспечна новае заканадаўства аб экстрэмізме?

    Арцём Шрайбман: Я не думаю, что новое законодательство об экстремизме несет в себе принципиально новые риски, которых сегодня нет в Беларуси. Всё, что там написано, – это легализация того, что беларуские власти применяли до сих пор и без таких законов, то есть это легализация постфактум. 

    Протестующим и до сих пор грозила уголовная ответственность за активное участие в протестах или за какие-то попытки координации. Таких случаев очень много, когда, например, против людей возбуждали уголовные дела за выход на проезжие части во время протестов. Поэтому принципиально я не вижу там никаких норм, которые уже бы не действовали. 

    Кацярына Шмаціна: Безумоўна, у сувязі з новаўвядзеннямі прадказальна чакаць новую хвалю пераследу грамадзяскай супольнасці, але актывісты і так жывуць ва ўмовах няпэўнасці, не ведаючы, калі іх могуць затрымаць. 

    Няма вялікай розніцы, на падставе чаго адбываюцца рэпрэсіі – праз прыцягнутую за вушы фармулёўку артыкула, які першапачаткова меў мэтай сапраўдную абарону грамадскага парадка, або, як зараз, праз спробу запісаць, што чорнае гэта белае і што пакаранне іншадумцаў – норма.

    Павел Белавус: За ўсе апошнія гады я шмат чуў, што вось мы не можам вас пакараць за распаўсюд сімволікі, таму прысуджаем штрафы за пікеты, непадпарадкаванне ці за тое, што “лаяўся матам”. Цяпер усе маскі скінутыя і з новымі законамі не трэба будзе больш прыдумваць іншых падставаў для пакарання. Безумоўна, усе новыя законы прымаюцца дзеля таго, каб загнаць беларусаў на кухні, якія стануць выключнай прасторай, дзе можна выказваць сваю незадаволенасць.

    Як законы аб экстрэмізме паўплываюць на беларускі пратэст?

    Арцём Шрайбман: Я не думаю, что это окажет значительное влияние на динамику протеста, потому что протест, по крайней мере, его уличное выражение, уже задавлен репрессиями. А те люди, которые продолжают в той или иной форме протестовать, явно боятся не буквы закона, потому что для них риски не меняются. 

    В будущем такое повышение законодательной планки будет иметь последствия. Это, кстати, может быть своеобразным кирпичиком в радикализацию протеста. Хотя это лишь один из кирпичиков. Всё остальное, что делала власть, намного больше задрало цену и планку выхода на улицу. 

    Кацярына Шмаціна: Рэжым імкнецца скарыстацца паўзай у вулічных акцыях і праз празмерна жорсткія законы дэматываваць памяркоўную частку насельніцтва. Новаўвядзенні наўрад ці спыняць актыўную частку грамадства. Узгадваецца прыклад Украіны, калі падчас Еўрамайдана ўлады ўвялі «дыктатарскія законы», якія мелі адваротны эфект: увядзенне крымінальнай адказнасці за пратэстную актыўнасць знізіла парог страха – знікла розніца ў адказнасці паміж мірным і немірным пратэстам.

    Павел Белавус: Законы, безумоўна, уплываюць, асабліва на публічнае выкарыстанне сімвалаў. Калі раней я з кожным годам заўважаў усё больш і больш машын у горадзе з налепкамі з “Пагоняй”, то цяпер усё знікла. І сімвалы засталіся, але недзе ў сэрцах людзей. Грэе толькі тое, што цяпер такіх людзей значна больш, чым было дзесяць ці пяць гадоў назад, – і гэта галоўнае.

    Абмеркаванне канстытуцыйнай рэформы, партыйнага будаўніцтва, увядзенне законаў аб экстрэмізме – Лукашэнка спрабуе паўтарыць расійскую мадэль?

    Арцём Шрайбман: Я не думаю, что у Лукашенко есть какой-то конкретный план в отношении того, как он будет строить свою будущую конституционную модель. Сейчас это выглядит как поиск чего-то оптимального, поиск сценария, в котором ему не надо что-то существенно менять, не надо менять устои системы. В тоже время, власти хотят, чтобы эта будущая система каким-то образом сошла за нечто новое, чтобы продать ее какой-то части общества, России, в том числе и номенклатуре. Соответственно, это попытка поменять систему, не меняя систему. 

    Это довольно утопичная задумка. Любая конституционная система, которую предложит Лукашенко, не будет вечной. Скорее всего, следующие власти, которые более демократичным путем придут к власти, будут снова менять Конституцию. 

    Что же касается в целом повторения российского опыта: этого сегодня очень много. И разговоры о законах об иностранных агентах, и акцент на расследовании геноцида во Вторую мировую войну, и контрсанкции, которые анонсировали, – это конечно же российская модель. Это говорит нам о проблемах с фантазией, то есть своих форматов ответа на давление Запада у беларуской власти нет, – она просто копирует то, что уже придумано. 

    Кацярына Шмаціна: Ва ўмовах крызіса аўтарытарная дзяржава імкнецца правесці дэкаратыўныя рэформы, імітаваць уключэнне грамадства ў дыялог – і адначасова вынесці па-за межы закона незалежную грамадскую актыўнасць.

    Павел Белавус: Мне цяжка зразумець, што спрабуе зрабіць Лукашэнка. Я думаю, што асноўная задача – зацягнуць у сваю павестку, размыць пратэстныя настроі і расцягнуць усё на доўгі час. Такое адчуванне, што там наступная стратэгія: ноч прастаяць ды дзень пратрымацца. Я абсалютна не бачу ў гэтай сістэмы пазітыўнай стратэгіі на будучыню, нейкага зразумелага бачання развіцця краіны хоць на нейкі прамежак часу.

    Фота: zavtra.com.ua

    ПаказацьСхаваць каментары