Адукацыйная анлайн-праграма для маладых лідараў і лідарак
Belarus Urban Fellowship-2022
Далучайся, вучыся, змяняй!
Запаўняй анкету ўжо сёння
Цэнтр новых ідэй запрашае маладых лідараў і лідарак з Беларусі прыняць удзел у адукацыйным курсе Belarus Urban Fellowship 2022, які пройдзе з 9 па 30 ліпеня.

Belarus Urban Fellowship 2022 — гэта 10 анлайн-лекцый і трэнінгаў з найлепшымі беларускімі экспертамі ды эксперткамі. У межах курса вы атрымаеце тэарэтычныя і практычныя веды, як зрабіць нашыя гарады лепш, ды пракачаеце soft skills. Вы даведаецеся, якая актыўная дзейнасць у гарадах зараз магчыма, як палепшыць экалогію ў горадзе, як працаваць у сацыяльных сетках і весці камунікацыю ў новай рэчаіснасці, як захаваць псіхалагічную ўстойлівасць ды шмат іншага.

Асноўная мэта Belarus Urban Fellowship 2022 — падтрымаць актыўную моладзь у Беларусі, якая працягвае паляпшаць жыццё ў сваіх гарадах.
Змяняй шэрую штодзённасць ужо сёння
Заяўкі прымаюцца да 5 ліпеня
Для каго разлічана наша праграма?
Малады лідар/лідарка да 35 год
Праграма Belarus Urban Fellowship скіраваная на прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці, валанцёрскіх і рэгіянальных ініцыятыў, лакальных актывістаў/актывістак, бізнесу, акадэмічнай сферы і медыяў.
Жаданне ды ідэі як змяняць нашы гарады да лепшага
Урбаністыка, гарадскі актывізм, экалогія, soft skills — мы дапаможам развіць твае навыкі ў гэтых сферах.
Разуменне як веды, атрыманыя на Belarus Urban Fellowship, дапамогуць далей у дзейнасці
Як будзе праходзіць навучанне?
1
Навучанне будзе адбывацца з 9 па 30 ліпеня
2
Заняткі будуць праходзіць па суботах (першая палова дня) і серадах (вечар) і зоймуць не больш за 2 гадзіны
3
Праграма будзе ўключаць у сябе 10 анлайн-лекцый і трэнінгаў, у якіх тэорыя будзе спалучаная з практычнымі заданнямі. Вы даведаецеся, якая актыўная дзейнасць у гарадах зараз магчыма, як палепшыць экалогію ў горадзе, як працаваць у сацыяльных сетках і весці камунікацыю ў новай рэчаіснасці, як захаваць псіхалагічную ўстойлівасць ды шмат іншага.
4
Сесіі будуць праходзіць з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі
Праграма

9 - 30 ліпеня 2022
Знаёмства ўдзельнікаў і досвед ЦНІ ва ўрбаністыцы
Нягледзячы на ўсе нязручнасці і складанасці ў Беларусі за апошняе дзесяцігоддзе паспелі ўваплатніць у жыццё некаторыя цікавыя ўрбаністычныя праекты. Асобныя гарады йшлі насустрач грамадскім аб'яднанням, фондам і рэалізоўвалі сумесна з Еўразвязам адметныя пераўтварэнні ў пытаннях інфраструктуры і інш. Нашы эксперты падзеляцца сваім досведам і назіраннямі за магчымасцю рэалізацыі падобных ініцыятыў у Беларусі і іх уплывам на змены ў гарадах.
Make belarusian cities green again: як палепшыць экалагічную сітуацыю ў рэгіёнах
Беларускія гарады цяжка назваць спрыяльнымі для жыцця з кропкі гледжання экалогіі: вырубкі дрэваў, састарэлы індустрыяльны сектар, праблемы з сартыроўкай смецця і нават экалагічнымі паводзінамі гараджан не садзейнічаюць гарманічнаму суіснаванню чалавека і прыроды. Якія праблемы найбольш вострыя і важныя? Што і як можна вырашаць у беларускіх умовах ужо сёння? Якія метады працуюць, а якіх памылак варта пазбягаць?
Канапавы актывізм: як скласці электронныя петыцыі і звароты ды вырашаць праблемы
Якія легальныя спосабы дамагчыся зменаў у беларускіх гарадах ці вырашэння пэўных праблемаў ёсць? Што з гэтага выконваецца, як граматна скласці зварот або напісаць петыцыю, на што звярнуць пры гэтым увагу. Эксперт падзеліцца досведам у ліставанні з чыноўнікамі і распавядзе пра тое, як электронныя петыцыі змяняюць нашу краіну і яе гарады.
СММ наша ўсё: як прасунуць сваю дзейнасць у сацсетках
У гарадскім актывізме асабліва важным з'яўляецца ўмелая праца ў сацыяльных сетках. Дзякуючы добраму прасоўванню, можна азнаёміць вялікую колькасць людзей, патэнцыйных саюзнікаў, будучых валанцёраў і проста неабыякавых гараджан аб сваёй дзейнасці і ідэях. Як выбудаваць добрую камунікацыю з аўдыторыяй? Праз якія сацсеткі лепш папулярызаваць сваю дзейнасць? Усё гэта абмяркуем разам з нашымі экспертамі.
Эканоміка рэгіёнаў: як выратаваць невыратавальнае
Як фармуюцца бюджэты беларускіх гарадоў? Якія рэформы неабходныя, каб грошай на гарадскія пераўтварэнні было болей? Якіх памылак варта пазбягаць пры гэтым? Што зрабіць, каб гэтыя грошы не з'ядала карупцыя? Разбярэмся з экспертам у гэтых ды іншых пытаннях.
Магчымасці немагчымага ў Беларусі: гарадскі актывізм на практыцы. Досвед "Цэнтра гарадскіх ініцыятыў"
Мэта занятка палягае ў тым, каб паказаць і азнаёміць удзельнікаў з досведам "Цэнтра гарадскіх ініцыятыў" у рэалізацыі самых розных ініцыятыў ды ідэй у Магілёве. Што працуе, а што не працуе ў плане актывізма ў беларускіх гарадах? На што звяртаць увагу? Як разварушыць мясцовую супольнасць і прыяднаць да сябе людзей?
Хто ты, гэткі? Як эфектна прэзентаваць сябе і свае ідэі
Пры распрацоўцы праектаў або іх запуску важна ўмець прэзентаваць сваю ідэю і данесці яе да іншых. Магчыма вам трэба далучыць да сябе валанцёраў ці саюзнікаў у рэалізацыі праекта/ў, прэзентаваць ідэю перад спонсарам або распавесці пра вынікі зацікаўленым гараджанам. Пра тое, як гэта зрабіць найбольш эфектна і эфектыўна, як прыцягнуць і захаваць увагу аўдыторыі ды іншыя пытанні можна будзе даведацца на адмысловым трэнінгу.
Фандрайзінг. Як прыцягнуць сродкі на рэалізацыю праектаў
Задарма можна шмат чаго зрабіць, але каб перамены былі больш маштабнымі, якаснымі і ўстойлівымі рана ці поздна гарадскім актывістам спатрэбяцца сродкі. Дзе іх знайсці, як імі распарадзіцца, на што звярнуць увагу? Час разбірацца прыйшоў. Надзея навучыць, як пры мінімальных рэсурсах зрабіць праект і дзе ўзяць сродкі, калі яны спатрэбяцца.
Як наладзіць супрацу ў камандзе і з іншымі ініцыятывамі
Адным з галоўных выклікаў у актывізме з'яўляецца не толькі стварэнне і мікрамэнэджмент унутры калектыва ці каманды аднадумцаў, але і ўсталяванне трывалых і эфектыўных сувязяў з іншымі ініцыятывамі ды экспертамі. На трэнінгу мы разбярэм як менавіта выбудоўваюцца гарызантальныя сувязі, якім чынам кіраваць калектывам ды не перасварыцца з іншымі.
Паспець усё і нават болей: тайм-мэнэджмент у актывізме
Як паспець зрабіць усё, што задумаў/ла і не забыцца пры гэтым на сябе? Дадзены трэнінг — для хранічных пракрастынатараў са стажам. Ён дапаможа навучыцца кіраваць уласным часам, выстаўляць прыярытэты паміж планамі, справамі і звычайным, неактывісцкім жыццём.
Псіхалагічная ўстойлівасць. Як перажыць стрэс і працягнуць актыўнасць, не выгарэць і не прысесці
Мы жывем у вельмі складаны час: няспынныя рэпрэсіі ў Беларусі, вайна ва Украіне, вымушаная міграцыя, адсутнасць планаў на будучыню. З гэтым усім трэба неяк жыць і не звар'яцець. Таму вельмі важна зараз падтрымліваць свой псіхалагічны стан, вучыцца перажываць стрэс і пражываць негатыўныя эмоцыі ды падтрымліваць адзін аднаго.
Трэнеры мінулага Belarus Urban Fellowship 2021
Рыгор Астапеня
Старшыня Цэнтра новых ідэй
Антон Раднянкоў
Дырэктар Цэнтра новых ідэй
Юры Стукалаў
Кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў, Магілёў
Сяргей Чалы
Эканамічны аглядальнік
Наста Рагатка
Галоўная рэдактарка kyky.org
Алена Жываглод
Лідарка ініцыятывы "Сумленныя людзі"
Марына Барысава
Намесніца дырэктара фонда "Інтэракцыя"
Максім Жбанкоў
Культуролаг
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету

Мы прымаем заяўкі на ўдзел да 5 ліпеня.
Пра вынікі адбору паведамім 6-7 ліпеня.

Калі ў вас засталіся пытанні адносна Belarus Urban Fellowship 2022, пішыце на скрыню info@newbelarus.vision з пазнакай "Belarus Urban Fellowship 2022".
Пра Цэнтр новых ідэй
Цэнтр новых ідэй – аналітычны цэнтр, прысвечаны магчымасцям развіцця і адказам на выклікі, якія стаяць перад Беларуссю ў ХХІ стагоддзі. Нашая місія ў тым, каб дапамагчы грамадству пабудаваць больш адкрытую, заможную і ўстойлівую Беларусь.
Даведацца болей
Made on
Tilda