Тры галоўныя палітычныя рэформы для новай Беларусі
Беларускі аўтарытарызм у сённяшняй форме набліжаецца да свайго фінішу, хоць і не так хутка, як можна спадзявацца. Але ж часцяком персаналісцкія дыктатуры скончваююца прыходам новых папулістаў, “айцоў і выратавальнікаў” нацыі. Каб пазбегнуць такога сцэнару ў будучай Беларусі, неабходная палітычная рэформа, якая забяспечыць дэмакратычнасць і ўстойлівасць новай сістэмы. Дзве гэтыя рысы маюць агромнае значэнне па трох прычынах.
Эканоміка
Даследванні паказваюць, што чым даўжэй у краіне захоўваюцца палітычныя свабоды, тым багацей яна становіцца: у сярэднім – на 20 % цягам 30 гадоў пасля падзення аўтарытарызму.
Доўгатэрміновае развіццё
Новая сістэма павінна быць настолькі ўстойлівай, каб з аднаго боку не дапусціць з’яўлення новага аўтарытарызму па лукашэнскім узоры, а з другога не стаць здабычай алігархічных кланаў, як гэта здарылася ў Малдове ці Украіне.
Свабода
Дэмакратыя – гэта пашана да людзей, а аўтарытарызм з яго рэпрэсіямі і фальсіфікацыямі на выбарах з’яўляюцца абразай чалавечай годнасці. Досыць натуральна, што сумленныя выбары не з’яўляецца рэформай, пра якую мы будзем пісаць ніжэй. Без выбараў прапаноўваемыя намі рэформы наагул не маюць сэнсу.
эканамічныя рэформы
Відавочна, што другі і трэці аргументы з’яўляюцца больш каштоўнаснымі,
таму большая ўвага будзе прысвечаная першаму – таму, як дэмакратыя
забяспечвае дабрабыт людзей. Гэта асабліва істотна, калі ўжо амаль усім
стала відавочна, што беларуская эканоміка не выжыве без рынкавых
рэформаў. Але ж яны наўрад ці выжывуць без дэмакратыі.
Досвед былых краін сацыялістычнага лагеру паказвае, што палітычныя і эканамічныя свабоды ўзаемазалежныя.
Досвед былых краін сацыялістычнага лагеру паказвае, што палітычныя і
эканамічныя свабоды ўзаемазалежныя. Але ж прыклады нашых суседзяў
часта ігнаруюцца, а больш абмяркоўваюцца хрэстаматыйныя прыклады
мадэрнізацыі “жалезнай рукой” – Кітай, Малайзія ці Сінгапур.
Але прыхільнікі аўтарытарных рэформаў забываюць, што такія змены звычайна завяршаюцца пераходам да дэмакратыі. Так было ў Чылі, Паўднёвай Карэі, на Тайвані. Кітайская гаспадарка, у сваю чаргу, пачала расці адносна нядаўна: сярэдні клас яшчэ невялікі і залежны ад партыі, таму і не патрабуе дэмакратыі. А ў кіроўных рэжымах Малайзіі і Сінгапура спрачаюцца палітычныя фракцыі.
Сапраўды развітой эканоміцы патрэбная палітычная канкурэнцыя.
Сапраўды развітой эканоміцы патрэбная палітычная канкурэнцыя: без яе ўстойлівы рост немагчымы. Дэмакратыя лепш, чым аўтарытарызм, забяспечвае такія “дэфіцытныя тавары”, як інвестыцыі, эфектыўная бюракратыя і тэхналогіі.
Калі дэмакратыя робіць эканоміку паспяховай, то як яе гарантаваць?
Для гэтага Беларусі патрэбныя тры значныя рэформы ў палітычнай сферы.
адмовіцца ад
прэзідэнцтва
У аснове беларускага аўтарытарызму суперпрэзідэнцкая канстытуцыя. Калі
яе захаваць — праўдападобна з’явіцца новы Лукашэнка, а гэта ўжо прывядзе
да новай эканамічнай стагнацыі.
Цягам ХІХ-ХХ стагоддзяў і прэзідэнцкія, і парламенцкія дэмакратыі паляпшалі
свой дабрабыт прыкладна аднолькавымі тэмпамі. Але ж апошнія лепей
«назапашваюць» эканамічныя поспехі: праз 50 гадоў пры ўсіх роўных умовах
парламенцкія дэмакратыі могуць аказацца на 30 % багацейшымі за
прэзідэнцкія, а іх інвестыцыйная прывабнасць можа быць на 6 % вышэй.
У Беларусі парламенцкая рэспубліка можа стаць выгаднай ужо адразу пасля пераходу да дэмакратыі.
Аднак у Беларусі парламенцкая рэспубліка можа стаць выгаднай ужо адразу
пасля пераходу да дэмакратыі. У правільна наладжаным парламентарызме
прэм’ер-міністр не можа сканцэнтраваць уладу ў сваіх руках і мусіць
абмяркоўваць рашэнні з партнёрамі па кіроўнай кааліцыі і апазіцыяй. Такія
стрымлівальныя ўмовы прыцягваюць доўгатэрміновыя інвестыцыі і
забяспечваюць устойлівую палітыку: падаткі і эканамічныя законы не
залежаць ад капрызаў і савецкіх падыходаў аднаго чалавека.
Прадчуваючы паразу, прэзідэнты ў недасканалых маладых дэмакратыях
могуць адмовіцца праводзіць рэформы, а замест гэтага – пачаць рабаваць
казну для «годнай пенсіі». Яшчэ адна тактыка — спешна прымаць законы
супраць канкурэнтаў, што прыйдуць потым. Прэзідэнты, якія сыходзяць,
проста не адчуваюць адказнасці, асабліва тады, калі яны кіруюць без сваёй
устойлівай партыі ў парламенце, з якой потым могуць “спытаць” выбарнікі.
Палітыкам у парламенцкіх рэспубліках прыходзіцца больш складана.
Палітыкам у парламенцкіх рэспубліках прыходзіцца больш складана. Нават
калі яны ствараюць новыя партыі пад кожныя выбары, электарату складана
забыць няўдачы такіх лідараў, што спрабуюць затрымацца ва ўладзе.
Сапраўды, у прэзідэнцкіх дэмакратыях выбарнікам сапраўды лягчэй
вызначыць «адказнага», але пры парламентарызме – прасцей кантраляваць
лідараў цягам доўгага часу. Дзякуючы такому кантролю яны могуць
паступова становіцца менш карумпаванымі і больш паслядоўнымі ў сваіх
эканамічных рашэннях.
перайсці на
прапарцыйную
парламенцкую сістэму
Замест дзейнай мажарытарнай сістэмы, дзе кожны дэпутат выбіраецца ў
невялікай акрузе, Беларусі трэба звярнуцца да прапарцыйнага прынцыпу.
Пры ім супернічаюць партыі: яны атрымліваюць парламенцкія месцы
адносна набраных па ўсёй краіне галасоў. Гэта можа знізіць карупцыю, а
таксама – вымусіць палітыкаў прымаць законы для ўсіх, а не толькі на
карысць сваіх спонсараў і лаяльных выбарцаў.
Дэмакратыі з прапарцыйнымі сістэмамі звычайна аказываюцца больш паспяховымі.
Дэмакратыі з прапарцыйнымі сістэмамі звычайна аказываюцца больш
паспяховымі. Іх эканомікі раслі штогод як мінімум на 1 % больш, чым у
краінах з парламентамі, абранымі паводле мажарытарных правілаў. У
прапарцыйнай сістэмы ёсць тры вялікія перавагі.
Грошы не ідуць на “дробязі”
Дзякуючы прапарцыйнаму прынцыпу партыі будуць імкнуцца прадставіць як
мага больш грамадзян: таму што больш галасоў – больш парламенцкіх
мандатаў. Палітыкі будуць радзей лабіяваць лепшыя ўмовы толькі для аднаго
горада ці для адной кампаніі на шкоду астатнім.
А вось пры мажарытарных выбарах кандыдаты наадварот дбаюць пра
занадта вузкія патрэбы маленькіх акруг, ад якіх яны абіраюцца. Напрыклад,
калі ў дэмакратычнай Беларусі захаваюцца сённяшнія электаральныя
правілы, то прадстаўнікам, скажам, шабаноўскай і аўтазаводскай выбарчых
акруг Мінска будзе выгадна абараняць завадскіх рабочых менавіта з гэтых
раёнаў. І кандыдатам будзе не важна, што на ільготы не хапае бюджэту і што
ў краіне ёсць другія прадпрыемствы са сваімі патрэбамі.
Дзякуючы прапарцыйнаму прынцыпу партыі будуць імкнуцца прадставіць як мага больш грамадзян
Пасля прыватызацыі трапляць у парламент змогуць і новыя «капіталісты»,
якія часам будуць папросту купляць галасы ў сваёй акругах. У новай
дэмакратыі, дзе закон яшчэ слабы, гэта можа дазволіць адзінкавым
прадпрыемствам нелегальна атрымліваць выгадныя кантракты ці
празмерныя субсідыі. Існая мажарытарная сістэма будзе гэтаму спрыяць.
Палітыка не мяняецца занадта рэзка
Так, праз некаторы час мажарытарныя сістэмы спараджаюць дзве моцныя
партыі, якія аказваюцца здольнымі выставіць добрых кандыдатаў у шматлікія
выбарчыя акругі. Злучаныя Штаты з рэспубліканцам і дэмакратамі ды
Вялікабрытанія з лейбарыстамі і кансерватарамі – вядомыя прыклады, дзе
спрацаваў гэты прынцып. Але ж такія супрацьстаянні, дзе выйграе толькі
адна партыя, могуць тармазіць рэформы, гэтак патрэбныя беларускай
эканоміцы.
Былыя чыноўнікі ды прыхільнікі лукашэнкаўскага рэжыму могуць аформіць
сваю вялікую постаўтарытарную партыю, як гэта здарылася ў дзясятках
краін, у тым ліку постсацыялістычных. Праўдападобна, што яе магчымыя
перамогі на мажарытарных выбарах будуць весці да перапынкаў у рэформах і
зігзагаў у эканамічнай палітыцы
І мясцовыя бізнесоўцы, і замежныя інвестары чакаюць прадказальнасці.
Як вынік, будзе назірацца падзенне эканамічнага росту: і мясцовыя
бізнесоўцы, і замежныя інвестары чакаюць прадказальнасці. Менавіта такія
наступствы дала жорсткая барацьба паміж дэмакратамі і моцнымі экс-
камуністамі ў некаторых дзяржавах былога сацлагера: на працягу 1990-ых
эканомікі ў краінах з такімі палітычнымі спрэчкамі развіваліся на 7 %марудней, чым там, дзе не было такой палярызацыі.
Перамога на выбарах каштуе менш
Пры мажарытарнай сістэме дэпутатам становіцца толькі адзін з кандыдатаў
па акрузе – і часцяком у маладых дэмакратыях яны гатовыя здабыць галасы
выбарцаў нелегальнымі метадамі. Асабліва «старацца» будуць ужо дзейныя
парламентарыі з доступам да дзяржаўных рэсурсаў. Для просьбітаў са сваіх
невялікіх раёнаў яны будуць выбіваць выгадныя пасады, уладкоўваць іх
дзяцей ва ўніверсітэты, выцягваць з казны сродкі на школы або шпіталі.
Адным з найбольш даследаваных кейсаў тут з’яўляецца Гана,
“дэмакратычная зорка” Афрыкі, дзе выбары праводзяцца менавіта паводле
мажарытарнага прынцыпу. У гэтай краіне дэпутаты і не хаваюць, што гэтак
патрануюць сваіх выбарцаў, але і не бачаць у гэтым нічога незаконнага.
Аднак з цягам часу выбары сталі такімі дарагімі, што яны па кішэні толькі
мясцовым бізнесоўцам ці іх пратэжэ.
Вядома, і ў мажарытарнай сістэмы ёсць свае плюсы. Напрыклад, яна лепш
дапамагае выбарцам караць карумпаваных палітыкаў падчас выбараў.
Праўда, эфект гэты вельмі нязначны, на ўзроўні сотых працэнта.
Разам з пераходам да прапарцыйнай сістэмы Беларусі будзе неабходна як мінімум усталяваць прахадны бар’ер.
Куды больш важна, што выбары паводле прапарцыйнага прынцыпу могуць
паменшыць узровень карупцыі, калі супернічаюць буйныя палітычныяпартыі, прадстаўнікі якіх займаюць месцы ва ўрадзе па зразумелых правілах.
Так выбарцам лягчэй знайсці адказных і зразумець, хто можа прыйсці ім на
змену.
Таму разам з пераходам да прапарцыйнай сістэмы Беларусі будзе неабходна
як мінімум усталяваць прахадны бар’ер, каб “адсекчы” дробныя партыі, што
не змогуць займець падтрымку прынамсі 5 % выбарцаў. Гэтыя новыя правілы
не гарантуюць, што беларускі парламент запрацуе на карысць эканомікі, але
ж значна падвышаюць шанцы на такую эфектыўнасць.
суды незалежнымі
Праз падкантрольнасць судоў выканаўчай уладзе беларуская эканоміка
губляе не меней за 1,3 % свайго магчымага росту. У мінулым годзе,
напрыклад, былі страчаныя практычна $ 620 мільёнаў, а гэта амаль $ 5 тысяч
на кожнага беларуса. Гэтая сума прыкладна ў паўтара раза болей, чым усе
запланаваныя выдаткі бюджэту на адукацыю.
Незалежныя суды дазваляюць пазбегнуць такіх правалаў, бо яны аберагаюць
уласнасць і інвестыцыі ад нахабных чыноўнікаў і канкурэнтаў. А таксама не
дазваляюць лідарам “збіраць даніну” з прадпрымальнікаў штораз, калі трэба
падняць заробкі.
Беларуская Феміда настолькі бяспраўная ў адносінах да прэзідэнта і ўрада, што саступае ў гэтым дачыненні нават многім афрыканскім краінам
Сёння беларуская Феміда настолькі бяспраўная ў адносінах да прэзідэнта і
ўрада, што саступае ў гэтым дачыненні нават многім афрыканскім краінам. І
тым больш Беларусь выглядае аўтсайдарам на фоне ўсёй Усходняй і
Цэнтральнай Еўропы.
Іронія ў тым, што жорсткая выканаўчая ўлада не дае больш парадку.
Напрыклад, Беларусь вельмі карумпаваная: летась ёй дасталася 76-я пазіцыя
ў самым вядомым рэйтынгу ўспрымання карупцыі Transparency International.
А вось Польшча, Літва і Чэхія занялі 29-е, 38-е і 47-е месцы адпаведна.
У цэлым жа падкантрольнае прэзідэнту правасуддзе можа тармазіць рост
беларускай эканомікі прынамсі з-за трох перашкод.
яго дадатковыя падаткі. Напрыклад, для падтрымкі сацыяльнай
сферы, чарговай дырэктывы ці новага рыўка да “па пяцьсот”.
Непразрыстасць законаў могуць змушаць бізнес «інвеставаць» у
хабары ды знаёмствы з патрэбнымі людзьмі. Часам такі дзяржаўны
“дах” можа каштаваць больш за афіцыйныя падаткі. Не спрыяе такая
прававая непрадказальнасць і знешнім інвестыцыям: сур’ёзны,
асабліва заходні, інвестар жадае гуляць паводле ясных міжнародных
стандартаў.
Паказальным тут выглядае інтэрв’ю Юрыя Мельнічка, сузаснавальніка
мінскай AIMatter, якую нядаўна набыў Google. Паводле Мельнічка,
Google “ў некаторай ступені рызыкнуў пазнаёміцца з беларускім
правам і купіць беларускую кампанію”. У краінах з незалежнымі
суддзямі, якія ведаюць міжнароднае права, такія рызыкі былі б
мінімальнымі.
Калі судамі маніпулююць – зніжаецца канкурэнцыя. Як вынік, растуць
цэны і адстаюць тэхналогіі, бо кампаніі-манапалісты выціскаюць
супернікаў праз сумнеўныя прысуды. Свежы прыклад ад суседзяў –
перамога “Раснафты” над карпарацыяй “Сістэма’
Апошняя спрабавала зрабіць празрыстай адну са сваіх кампаній-дачок
і вывесці яе на Лонданскую біржу. Гэта закранула інтарэсы Ігара
Сечына, кіраўніка “Раснафты” і сябра Пуціна. І сёння “Сістэма” ўжо
мусіць выплаціць больш за $ 2 мільярды «Раснафце» і фактычна
спыніць сваё існаванне. Судовы працэс праходзіў з парушэннямі, а
некаторыя позвы “Сістэмы” нават не разглядаліся.
Калі незалежныя суды такія важныя, то як яны з’яўляюцца?
Фармальнымі законамі і ўрачыстымі дэкларацыямі тут не абысціся.
Недатыкальнасць судоў на паперы рэдка супадае з іх рэальнымі
паўнамоцтвамі. Для ўзмацнення судоў перадусім мусяць узнікнуць
раўназначныя палітычныя і эканамічныя сілы. Яны будуць
зацікаўленыя ў незалежных арбітрах для сваіх спрэчак і будуць
падтрымліваць Феміду.
Таму беларускія палітыкі мусяць атрымаць магчымасць удзельнічаць у
свабодных выбарах і ствараць буйныя партыі, а бізнесоўцы – законна
лабіяваць свае інтарэсы праз парламент. Без гэтых фундаментальных
інстытутаў не з’явяцца і моцныя суды.
Cэнс усіх трох палітычных рэформ для новай Беларусі ў тым, каб ствараць устойлівыя і справядлівыя правілы, якія б служылі ўсім грамадзянам
У рэшце рэшт, сэнс усіх трох палітычных рэформ для новай Беларусі ў тым,
каб ствараць устойлівыя і справядлівыя правілы, якія б служылі ўсім
грамадзянам.