Рэгіянальныя цэнтры ўсё больш ператвараюцца ў Беларусь другога гатунку. Эканамічны крызіс ударыў па іх куды мацней, чым па Мінску. Сталіца пры гэтым працягвае высмоктваць людзей і рэсурсы – і каб не адстаць ад Мінску назаўсёды, рэгіянальныя цэнтры павінны развівацца ў два разы хутчэй.
Гэтыя і іншыя праблемы прапануем вам абмеркаваць падчас нашай рэгіянальнай серыі мерапрыемстваў.
- У Гомелі дыскусія адбудзецца ў чацвер, 4 мая а 19:00 у арт-прасторы “Ковчег” (пр. Перамогі, 2а, 2 паверх).Мерапрыемства ў Facebook і ВК. Рэгістрацыя – тут. Прыгожая афіша – тут.
- У Магілёве дыскусія адбудзецца ў пятніцу, 5 мая а 19:00 у тайм-кафе Неба (вул. Ленінская, 7). Мерапрыемства ў Facebook і ВК. Рэгістрацыя – тут. Прыгожая афіша – тут.
- У Віцебску дыскусія адбудзецца ў суботу, 6 мая а 18:00 у Бітлз клубе “Чердачок” (вул. Кастрычніцкая, 12). Мерапрыемства ў Facebook і ВК. Рэгістрацыя – тут. Прыгожая афіша – тут.
Як перажываюць зацяглую дэпрэсію беларускія рэгіёны і якім можа быць далейшае развіццё падзей? Якую рэгіянальную стратэгію мог бы абраць Гомель, Магілёў ці Віцебск, каб зрабіць сваіх жыхароў багацейшымі, а дзяржаўнае кіраванне больш эфектыўным патлумачаць Рыгор Астапеня і Антон Раднянкоў, галоўны рэдактар і дырэктар “Ідэі” адпаведна.
Пра лектараў:
Рыгор Астапеня – заснавальнік і галоўны рэдактар анлайн-часопіса “Ідэя”. Рыгор працуе дырэктарам па развіцці і аналітыкам Цэнтра Астрагорскага, а таксама рыхтуе PhD-дысертацыю ў Варшаўскім універсітэце на тэму “Міжнародная ідэнтычнасць Беларусі”. Рыгор паходзіць з Салігорска.
Антон Раднянкоў – выканаўчы дырэктар “Ідэі”. Антон працуе менеджарам праектаў у сферы ўстойлівага развіцця рэгіёнаў. Антон нарадзіўся ў Гомелі, вывучаў міжнародныя дачыненні ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце і аналіз фінансавых рынкаў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.