• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Найлепшыя краіны свету

    Паўночныя краіны штогод займаюць першыя месцы ў сусветных рэйтынгах узроўню жыцця.

    Замест традыцыйнага для нас выразу «скандынаўскія краіны» сёння лічыцца больш слушным ужываць «паўночныя краіны», да якіх належаць Данія, Фінляндыя, Швецыя, Нарвегія і Ісландыя.

    Часта паўночныя краіны называюць сацыялістычнымі, хоць гэта зусім не той сацыялізм, што спазнала Беларусь.

    Без сумневу, палітычная сістэма пабудаваная на сацыяльнай салідарнасці, якая, аднак, не абмяжоўвае індывідуальнасць чалавека. Хутчэй наадварот: «паўночны сацыялізм» дапамагае кожнаму рэалізаваць сябе. Дзякуючы такому падыходу была пабудаваная сістэма, якая дазволіла ўплывовай брытанскай газеце The Guardian акрэсліць шведскае грамадства найлепшым, якоекалі-небудзь існавала ў гісторыі.

    Дабрабыт паўночных краінаў, як і большасці дзяржаваў Заходняй Еўропы, бярэ пачатак у пасляваенным перыядзе, калі Злучаныя Штаты забяспечылі «абаронны парасон» ад пагрозаў з боку Савецкага Саюза і дапамаглі адбудаваць гаспадарку.

    Пасля вайны Паўночныя краіны пайшлі шляхам пабудовы «апякунчай дзяржавы» і раўнапраўнага грамадства. Дарэчы, паўночныя краіны вельмі ганарацца сваім раўнапраўем: Вялікае Княства Фінлядскае першым на кантыненце абрала жанчынаў у Сойм яшчэ ў 1907 годзе, а сёння ў паўночных краінах прынята, што колькасць прадстаўнікоў аднаго полу ў органе ўлады не мусіць быць вышэйшая за 60%. Між іншым, роўнасць датычыць не толькі гендэрных стасункаў, але і такіх супярэчлівых пытанняў, як аднаполыя шлюбы: Данія стала першай краінай у Еўропе, якая легалізавала аднаполыя саюзы яшчэ ў 1989 годзе. Сёння ва ўсіх скандынаўскіх краінах дазволеныя аднаполыя шлюбы, а ў Швецыі геі нават могуць атрымаць блаславенне лютэранскай царквы.

    Высокі эканамічны і сацыяльны ўзровень паўночных краінаў канвертуецца ў палітычную прывабнасць.

    Цікава, што самі паўночныя дзяржавы маюць розны падыход да еўрапейскай інтэграцыі.

    Нарвежцы на рэферэндуме адмовіліся ад далучэння да Еўрапейскага саюза (варта, аднак, зазначыць, што Нарвегія ўваходзіць у Еўрапейскую эканамічную прастору і штогод плаціць праз спецыяльна створаны механізм некалькі мільярдаў еўра, каб карыстацца плюсамі супольнага еўрапейскага рынку). Фінляндыя з’яўляецца чальцом ЕС і нават увяла еўра як уласную валюту. Швецыя з’яўляецца чальцом, але прымаць еўра не спяшаецца. Данія з’яўляецца чальцом, але разам з Брытаніяй выгандлявала сабе магчымасць не далучацца да супольнай валюты. Ісландыя спрабуе далучыцца да ЕС, хоць, як і Нарвегія, з’яўляецца чальцом ЕЭП.

    Гэтаксама розны падыход паўночных краінаў да НАТО: Данія, Ісландыя (якая не мае ўласнага войска), Нарвегія з’яўляюцца чальцамі НАТО, а Швецыя і Фінляндыя — не.

    Нягледзячы на розныя падыходы да інтэграцыйных працэсаў, паўночныя краіны маюць уласны інтэграцыйны орган — Паўночную раду, якая была заснаваная ў 1952 годзе. У рамках гэтага аб’яднання дзейнічае парламенцкая асамблея, а ад 1971 года — таксама Рада міністраў.

    Адметнасцю замежнай палітыкі паўночных краін з’яўляецца іх вялікая фінансавая дапамога іншым краінам. Напрыклад, далёкая ад нас Швецыя з’яўляецца трэцім пасля ЗША і Польшчы фундатарам беларускай грамадзянскай супольнасці.

    Наагул, паўночныя краіны каля 1% уласнага ВУП прызначаюць на фінансавую дапамогу іншым краінам, што з’яўляецца неверагодна высокім паказчыкам, тым больш у часы эканамічнага крызісу. Паўночныя краіны таксама прызначаюць вялікія грошы на стыпендыі і славяцца велізарнымі магчымасцямі для замежных студэнтаў. Адукацыя ў паўночных краінах уважаецца за адзін з матораў эканомікі. Аднак, у адрозненне ад шмат якіх развітых краінаў, дзе за адукацыю даводзіцца плаціць, у паўночных краінах яна цалкам бясплатная.

    Некалькі гадоў таму шведскі гісторык Гунар Ветэрберг прапанаваў аб’яднанне ўсіх паўночных краін пад адным манархам — каралевай Даніі.

    На думку Ветэрберга, паннардычная федэрацыя дазволіла б узмацніць пазіцыі паўночных краін у сусветнай палітыцы і эканоміцы. Прапанова шакавала вялікую частку палітыкаў, але атрымала падтрымку вялікай колькасці грамадзянаў Фінляндыі, Швецыі, Даніі, Нарвегіі і Ісландыі. Сёння, аднак, гэтая ідэя не выглядае рэалістычнай. Але відавочна, што супрацоўніцтва гэтых дзяржаваў і іх уплыў будуць толькі павялічвацца.

    Краіны Балтыі ўжо ўзялі курс на цесную супрацу з Паўночнымі краінамі, а Эстонія нават наблізілася да стандартах і стылі жыцця. Не выключана, што і Беларусь аднойчы стане сваёй у клубе Паўночных краін. І памер, і гістарычны вопыт у нас супастаўныя.

    Індэкс дабрабыту Legatium Institute

    • 1. Нарвегія
    • 2. Данія
    • 3. Аўстралія
    • 4. Новая Зеландыя
    • 5. Швецыя
    • 6. Канада
    • 7. Фінляндыя
    • 8. Швейцарыя
    • 9. Нідэрланды
    • 10. ЗША
    • 11. Ірландыя
    • 12. Ісландыя

    Рыгор астапеня, Наша ніва

    ПаказацьСхаваць каментары