Акадэмія новай беларускай дыпламатыі
ДЭДЛАЙН — 17 САКАВІКА
Акадэмія новай беларускай дыпламатыі —
гэта адукацыйны курс Цэнтра новых ідэй, прысвечаны знешняй палітыцы Беларусі
Мэты навучальнай праграмы
Даць навыкі неабходныя для самастойнага прасоўвання беларускай павесткі ў міжнародным асяроддзі
Даць разуменне ўмоваў фармавання і цяперашняга стану знешняй палітыкі Беларусі
табе дакладна да нас, калі
Займаешся грамадскай дзейнасцю
Ты малады лідар ці маладая лідарка ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў
Цікавішся беларускай знешняй палітыкай
Хто б ні ўзначаліў Беларусь далей, знешнюю палітыку давядзецца ствараць з нуля. Больш за тое, спатрэбяцца новыя лідаркі і лідары, якія змогуць распрацаваць і весці гэтую палітыку.
Дзеля задавальнення гэтай патрэбы Цэнтр новых ідэй сумесна з Фондам Фрыдрыха Эберта запускаюць адукацыйны курс, які дапаможа маладым беларускім лідаркам і лідарам сфармуляваць цэласнае разуменне знешняй палітыкі Беларусі.
Чаму гэты курс патрэбны цяпер
Беларусь, як і ўвесь рэгіён, стаіць на раздарожжы, у гістарычнай перспектыве эпоха Лукашэнкі набліжаецца да канца. У прыватнасці, вайна Расіі супраць Украіны паказала, што знешняя палітыка яго рэжыму, заснаваная на лавіраванні паміж Расіяй і Захадам, скончылася.
Беларуская дыпламатыя — гэта цяпер не толькі палітыка ўраду, але гэта таксама ініцыятывы грамадзянскай супольнасці і палітычных актараў, накіраваныя на прасоўванне інтарэсаў беларусаў. Таму гэты курс і названы Акадэміяй новай беларускай дыпламатыі, бо падчас афлайн-часткі мы хочам даць навыкі для таго, каб новыя лідаркі і лідары ведалі, як ужо цяпер прасоўваць беларускую павестку ў міжнародным асяроддзі.
анлайн-сесія
16 заняткаў анлайн і напісанне эсэ, практычная частка у афлайне — уік-энд в Варшаве
спікеры
  • Рыгор Астапеня
    Дырэктар па даследаваннях Цэнтр новых ідэй
  • Павел Мацукевіч
    Cтаршы даследчык Цэнтра новых ідэй
  • Леся Руднік
    Даследчыца Цэнтра новых ідэй
  • Генадзь Коршунаў
    Сацыёлаг, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй
  • Арцём Шрайбман
    Аналітык Sense Analytics
  • Кацярына Барнукова
    даследчыца і дырэктарка BEROC
  • Анаіс Марын
    Былая спецдакладчыца ААН па правах чалавека ў Беларусі, навуковая супрацоўніца Chatham House і Варшаўскага ўніверсітэта
  • Вольга Алешка-Лесселс
    Даследчыца ў EAST Center
Есць пытанні, пішыце на скрыню:
info@newbelarus.vision
Сачыце за нашымі абвесткамі на сайце і ў сацыяльных сетках
Made on
Tilda