• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Як Пуцін зрабіў тое, што не здолеў Юшчанка

    З пачатку расейскай агрэсіі больш за 300 гарадоў Украіны пазбавіліся помнікаў Леніну.

    Небывалы Ленінапад ахапіў усю цэнтральную частку Украіны і значна менш Усход, частка якога цяпер ператвараецца ў Прыднястроўе. Улічваючы, што заходнія рэгіёны пазбавіліся помнікаў Леніну падчас першай хвалі Ленінападу ў 1990-х, акупаваныя тэрыторыі засталіся ягоным астатнім прытулкам.

    Рэвалюцыя годнасці запомнілася крывавымі сцэнамі змагання з міліцыянтамі, але гэтак жа кадрамі падзення помніка Леніну ў Кіеве. І калі фізічная барацьба адбывалася на вуліцы Грушэўскага, то супрацьстаянне і знос помніка Леніну сімвалізавалі каштоўнасную перамогу Еўрамайдану. Так пачаўся Ленінапад 2.0.

    Знос помніка Леніну ў Харкаве стаў другою яскраваю падзеяй гэтай хвалі. Самы вялікі манумент ва Украіне заставаўся некранутым да самой восені. Вялікая заслуга ў гэтым належыць мэру гораду Генадзію Кернесу, які публічна заклікаў не ваяваць з помнікамі. Аднак як толькі харкаўчанам спатрэбілася паказаць, што яны не чакаюць расейскія войскі ‑ яны адразу зрынулі Леніна з галоўнай плошчы.

    Крытыкі такога падыходу кажуць, што калі і неабходна прыбіраць помнікі савецкага часу, то варта рабіць гэта прыстойна. Сапраўды, з боку ўся падзея нагадвае вандалізм ‑ агрэсіўны натоўп скандуе нацыяналістычныя заклікі, Леніна нахабна ламаюць і расцягваюць на кавалачкі.

    Справа ў тым, што прыбраць Леніна ціха, без асаблівага шуму і ў адпаведнасці з заканадаўствам спрабаваў ужо Юшчанка. Тады, у 2009 г., ён ініцыяваў закон аб Галадаморы, які пастанаўляў знесці ўсе помнікі рэпрэсіям. Некалькі Ленінаў дэмантавалі, але на тым усё і скончылася ‑ мясцовыя ўлады проста праігнаравалі ініцыятыву прэзідэнта. Сёння ж дзяржаўны закон ужо не патрэбны.

    І хаця Украіна вылучацца на фоне Расеі і Беларусі тым, што тут прыбралі палову помнікаў Леніну, іх яшчэ застаецца надзывчай шмат – каля 2 000. У Расеі, Беларусі і Казахстане колькасць помнікаў увогуле амаль не зменшылася (у Беларусі іх каля 400). У выніку, нягледзячы на больш за 20 гадоў незалежнасці, нашыя краіны дагэтуль застаюцца вотчынаю «правадыра рэвалюцыі».

    Таму нам варта паглядзець, што іншыя дзяржавы Варшаўскай дамовы рабілі з савецкаю спадчынаю. Балгары замест Леніна на галоўнай плошчы сталіцы ўсталявалі помнік Святой Сафіі. У Празе зрабілі музей вайны, а таксама павесілі маленькага пацешнага Леніна пасярэдзіне адной з вуліц. У Будапешце проста паставілі на гэтым месцы вялікія сонечныя гадзіннікі.

    Ва ўсіх выпадках мэта была не проста знесці помнік Леніну, а ўшанаваць памяць нацыянальных герояў або стварыць утульную гарадскую прастору. Дэсаветызацыя рабілася на культурным падмурку. Нават калі помнік не прыбіралі, яго рабілі прадметам мастацтва, а не палітыкі. У польскай Новай Гуце Ленін стаў расфарбаваным у ярка лімонны колер фантанам, які мочыцца.

    Але для такога падыходу трэба мець распрацаваную культурніцкую палітыку. Пакуль жа ва Украіне Леніна скідаюць проста каб насаліць Пуціну. А таму на месцы разламанага Леніна будзе стаяць разламаны Ленін. Бо каго паставіць замест яго ў Харкаве ўлады не ведаюць, не Бандэру ж.

    ПаказацьСхаваць каментары