• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • III сусветная вайна онлайн

    Джэймс Бонд перастаў быць галоўным шпіёнам. Ягонае месца заняў інфарматык, які спіць з ноўтбукам. Пра кібершпіёнства піша Антон Раднянкоў.

    Шпіёнскія сагі паказваюць сваіх герояў, як супермэнаў, што праходзяць папярэднію шматгадовую падрыхтоўку, маюць жалезныя нервы і яскравы розум, пранікаюць ў стан ворага і выкрадаюць лёсавырашальную інфармацыю. Пасля Джэймс Бонд праводзіць ночы з жанчынамі, але сённяшнія шпіёны хутчэй праводзяць ночы з мак-букамі.

    Як Кітай перамае ЗША

    Сёння шпіянаж перамясціўся ў інтэрнэт-прастору, зрабіўся цалкам дэперсаналізаваным, імгненным, прыняў вялічэзны размах і ахапіў усю планету. Злучаныя Штаты Амерыкі – звышдзяржава, якая і парадзіла інтэрнэт, доўгі час была дамінуючым гульцом у пятым вымярэнні. Найбольш медыйнагучным быў вірус Stuxnet, які пашкодзіў цэнтрафугі іранскай ядзернай праграмы і замарудзіў такім чынам даследванні на некалькі год. Але неяк спакваля галоўны гулец зрабіўся галоўная ахвярай шматлікіх кібервойнаў.

    Згодна з дадзенымі кампаніі Mandiant, якая займаецца пытаннямі кібербяспекі, галоўным акторам сучасных кібервойн стаў Кітай. Калі ў першым сваім аналізе, які пабачыў свет у 2010 годзе, Mandiant казалі пра магчымае дачыненне ўладаў Кітая да гэтых атак, то за апошіня 3 гады даследчыкі атрымалі неабходныя доказы.

    Агенцтва здолела высветліць, што ў шэрагах Нацыянальна-вызваленчай арміі Кітая створана спецыяльнае падраздзяленне, якое займаецца кібершпіянажам. ‘Адзінка 61398’, менавіта такую назву яно атрымала, была створана каля 6 год таму, мае сваю штаб-кватэру ў Шанхаі і паўдзельнічала ва ўзломах як мінімум 141 арганізацый з усяго свету, пераважна ангельскамоўных.

    Галоўнай мэтай падраздзялення з’яўляецца прамысловы шпіянаж: выкраданне тэхналогій, камерцыйных сакрэтаў, планаў дзяржструктур ці звычайнае запужванне. Прычым галіны прамысловасці, на якія былі здзейснены атакі выбіраліся не выпадкова, а адпавядалі стратэгічным прыярытам Кітая, вызначыным у 12-ым пяцігадовым плане. Гэта пераважна сферы інфармацыйных тэхналогій, авіякасмічная прамысловасць, тэлекамунікацыі, навуковыя даследванні, энэргетыка траспарт і інш.

    Калі ўсе гэтыя дзеянні відавочна не звязаны з непасрэднай пагрозай жыццям людзей, а маюць звычайны прагматычны характар, то зараз шмат хто з аналітыкаў хвалюецца, што ў будучым гэты трэнд можа змяніцца і імаверны кіберагрэсар будзе імкнуцца атрымаць кантроль над ключавымі камунікацыйнымі і інфраструктурнымі кропкамі. Толькі ўявіце сабе сітуацыю: ЗША накіравалі свае авіяносцы да берагоў Кітая, а ў адказ Паднябесная ўзяла пад свой кантроль галоўныя інфраструктурныя аб’екты самых буйных амерыканскіх гарадоў, пачынаючы з сістэм кіравання светлафорамі і сканчаючы мабільнай сувяззю? Такім чынам, робіцца відавочным, што ў будучым вынікі канфліктаў будуць залежыць ад супрацьстаяння ў зусім іншых прасторах.

    Памылкова лічыць, што на гэтай арэне зараз прысутнічае толькі два гульца. Іншай найбольш актыўнай шпіёнскай лакацыяй, на якую дастаецца амаль 18% шпіёнскай дзейнасці з’яўляецца Блізкі Ўсход. Найбольш актыўныя на гэтай ніве: Іран, Ізраіль, Саўдаўская Аравія і нават Лівія. У той час, як Еўропу выпадае толькі 15 адсоткаў кібершпіянажа.

    Аўтарытарныя і дэмакратычныя кіберсаюзы

    У сваёй кнізе старшыня Google Эрык Шмідт кажа, што «ужо зараз мы жывем у час кібервойн паміж дзяржавамі, нават калі большасць з нас гэтага не ўсведамляе». На думку Шмідта, будучае аб’яднанне дзяржаваў будзе хутчэй за ўсё віртуальным, а не геаграфічным і сфарміравана дыктатарскімі рэжымамі: «Такія аўтарытарныя краіны, як Беларусь, Эрытрэя, Зімбабвэ і Паўночная Карэя, што спавядаюць культ асобы і знаходзяцца ў становішчы адрынутых, не шмат што згубяць, калі аб’яднаюцца ў дыктатарскі кіберсаюз, у якім можна будзе дзяліцца досведам цэнзуры і кантролю, і мяняцца адпаведнымі тэхналогіямі»

    Безумоўна, апынуўшыся ў сітуацыі, калі ініцыятыва апынулася на баку пераважна недэмакратычных краін, на чале з Кітаем, Злучаным Штатам проста неабходна выпрацаваць меры адэкватнага адказу на ўзнікшыя кіберпагрозы. У гэтых умовах даволі верагодным робіцца магчымасць стварэння адзінай кіберабарончай групоўкі НАТА, які будзе аб’ядноўваць лепшыя розумы Амерыкі і саюзных краін і весці не толькі абарончую, але і наступальную палітыку.

    Адзіны з цэнтраў гэтай групоўкі можа месціцца ў Тайване, які, дзякуючы веданню кітайскай мовы, культуры, асаблівасцяў вядзення бізнэса, а таксама свайму сімвалічнаму значэнню можа апынуцца вельмі карысным у гэтым супрацьстаянні. ЗША будуць граць на павышэнне ставак. Кібервойны выйдуць на новы, больш сур’ёзны і маштабовы ўзровень.

    Спадабалася? Рэкамендуй сябрам!

    ПаказацьСхаваць каментары