Мы ўсе захапляліся росквітам валанцёрства, грамадзянскай адказнасці і актывізмам ва Украіне ў 2013-2014 гады. Тады многія задаваліся пытаннем, а ці здольныя беларусы ў крызісныя моманты на такія ж зладжаныя дзеянні. Дык, можа, наш момант настаў?
Зарэгістравацца на дыскусію: https://bit.ly/3cfJ2aF
Спікеры:
Андрэй Стрыжак, актывіст ініцыятывы BYCOVID19
Антаніна Бінецкая, СЕО InData Labs, актывістка ініцыятывы BYCOVID19
Мадэратар: Антон Раднянкоў, выканаўчы дырэктар Цэнтра новых ідэй
Падчас анлайн-дыскусіі паразважаем, як каранавірус абудзіў у беларусах грамадзянскую адказнасць, адкуль у беларусах знайшлася патрэбная энергія і ці гэта паўплывае на нацыянальную свядомасць. А таксама паспрабуем адказаць, што будзе з валанцёрствам пасля пандэміі і ці застанецца з намі гэты запал актывізму.
Дадайце мерапрыемства ў свой каляндар