• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Восем лонгрыдаў пра Новую Беларусь

    Што пачытаць, каб зразумець, як праводзіць рэформы ў Беларусі. 

    Цягам апошніх гадоў Цэнтр новых ідэй апублікаваў восем доўгіх тэкстаў пра тое, як трэба змяняць Беларусь. Ніжэй мы прапануем міні-гайд па гэтых лонгрыдах.

    1. Тры галоўныя палітычныя рэформы для новай Беларусі. Беларусь перарасла сваю палітычную сістэму і павінна яе змяніць – але з чаго пачынаць рэформы? Пішуць Стас Гарэлік і Рыгор Астапеня. 
    1. Як кіраваць эканамічнай залежнасцю ад Расіі. Не ва ўсіх сферах эканомікі беларуская залежнасць ад Расіі з’яўляецца крытычнай, не заўсёды глыбокія гаспадарчыя сувязі з’яўляюцца нечым дрэнным – але Беларусь павінна шмат зрабіць, каб узмацніць устойлівасць сваёй эканомікі перад кан’юнктурай саюзніка. Тлумачыць Алесь Аляхновіч. 
    1. Як рэфармаваць беларускую адукацыю. Як піша Вадзім Мажэйка, Балонскія рэформы мусяць спалучацца са зменамі ў наборы абітурыентаў, арыентацыяй на сусветныя рэйтынгі і прыярытэтам на развіццё рэгіянальных універсітэтаў
    1. Демографическая безопасность Беларуси: что надо знать и исправлять. Густонаселенные страны – это сильные обществественные организмы с высоким экономическим и оборонным потенциалом. Беларусь вряд ли станет одной из таких, но улучшение демографической ситуации всё равно должно быть приоритетом государственной политики. Пишет Елена Артеменко. 
    1. Як перамагчы карупцыю. Рыгор Астапеня піша, чаму неабходна змагацца са стымуламі да карупцыі і ўмацоўваць дзяржаўныя інстытуты.
    1. Як падтрымаць грамадства падчас рэформ. Тэкст Алеся Аляхновіча пра тое, чаму трэба павялічыць выдаткі на сацыяльную палітыку коштам скарачэння субсідыяў для дзяржпрадпрыемстваў і зрабіць націск на адрасную дапамогу замест усеагульнай.
    1. Як карыстацца мяккай сілай Беларусі. Вадзім Мажэйка апісвае чатыры моцныя бакі, пяць пагрозаў і сем інструментаў ўзмацнення беларускай мяккай сілы.
    1. Як павялічыць колькасць жанчын у палітыцы і топ-менеджменце. Жанчыны-лідаркі лета 2020-га абудзілі грамадства. Беларусь мусіць гэтым скарыстацца. Леся Руднік піша, як гэта зрабіць. 

    Фота: Павел Крычко

    ПаказацьСхаваць каментары