• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Чаму Расія ўжо прайграла 

    Буча скончыла тое, што пачаў Марыюпаль. На жаль, яна не будзе апошняй. Але менавіта Буча такі расплюшчыла вочы сусвету. Я спадзяюся – канчаткова. Спадзяюся на канчатковае разуменне светам таго, чым цяпер ёсць Расія – дзяржавай-злачынцай. І дзяржавай, якая ўжо прайграла. Піша Генадзь Коршунаў. 

    Этот материал выходит в рамках рассылки «Что думают беларусы». Подписывайтесь.

    Расія атрымала паразу некалькі разоў і па некалькіх напрамках.

    Па-першае, Расія прайграла тэхналагічна. Прайграла даўно, калі ў “тлустыя” нафтавыя гады спусьціла грошы ва уладныя гаманцы і кішэні, а не накіравала на навуку, даследаванні і адукацыю. Тэхналагічную будучыню, якая была магчымая яшчэ 15-20 год таму, ужо даўно з’еў імперска-піцерскі спажывецкі кааператыў “Возера”.

    А зараз Расія страчвае тэхналагічную сучаснасць – праз сыход кампаній, праз санкцыйны водападзел, праз чалавечаю міграцыю. І чакае яе толькі тэхналагічнае мінулае. 

    Расія пераўтвараецца ў краіну тэхналогій дваццатага стагоддзя.

    Па-другое, Расія ўжо прайграла палітычна, згуртаваўшы супраць сябе амаль увесь свет. І пачала яна гэта рабіць сама яшчэ мінулым годам, калі яе проксі зрабіў мігранцкі крызіс на паўночнай і заходняй межах Беларусі. Падаецца, яны меркавалі раскалоць Еўропу, а атрымалася закласці падмурак для яе кансалідацыі. Таму да гэтага году Еўропа і падыйшла амаль напагатове, ужо падрыхтаваная.

    А зараз кансалідуецца ўжо не толькі Еўропа, зараз закладваецца падмурак для кансалідацыі свету. Ну калі не кансалідацыі, то новага светападзелу. Зразумела, не монацэнтрычнага – але ва ўсялякім разе без Расіі. Замест Вялікай васьмёркі (G7+1) ці хаця б G-20 Расія трапляе ў кампанію Эрытрэі, Сірыі, Паўночнай Карэі і Савецкай Беларусіі. Расію выключаюць з міжнародных арганізацый, а свае саюзнікі, нават на постсавецкай прасторы, пакрысе разыходзяцца ўбокі.

    Расія пераўтвараецца ў краіну-ізгоя, краіну без паплечнікаў.

    Па-трэцяе, Расія ужо прайграла эканамічна. Нават да пачатку вайны яна сама з сябе зрабіла наўпрост страну-бензакалонку, рэнта за карыстанне якой збіралася абмежаваным колам людзей. Сапраўды, тая самая нафтавая Верхняя Вольта з ядравай зброяй, дзе большая частка насельніцтва прызвычаілася жыць у нішчыміцы. Былі невялічкія надбудовы з хіпстэрскіх ўключэнняў ў сусветныя ланцужкі вытворчасці, але не шмат і не паўсюль.

    А зараз – усё. Занадта вялікімі становяцца выдаткі на працу з Расіяй. Вялікімі і таксічнымі. Тут вельмі паказальна, што такія выдаткі не хочуць сплочваць не толькі шмат якія палітычныя гульцы. Прыватны бізнес таксама не жадае апынуцца ў коле тых, каму сорамна, што яны дагэтуль працуюць з Расіяй. Зразумела, не кожнаму перспектыва ганьбы пераважыць эканамічную мэтазгоднасць. Прынамсі – пакуль… Бо, на вялікі жаль, Буча не будзе апошняй. І пагарда да кантактаў з Расіяй будзе нарастаць.

    Расія пераўтвараецца ў краіну таксічных эканамічных актываў.

    Па-чацвёртае, Расія прайграла з ваеннага пункту гледжання. Гэта відавочна па выніках першага этапу “гарачага”супрацьстаяння Украіны і Расіі. І галоўнае наступства тут не ў паразе парадных надзей і выхадзе расійскіх войск з Поўначы Украіны ці нарошчванні вайсковых сувязяў Украіны з краінамі Захаду (ад інфармацыйнай да умоўна-тылавой).

    Зараз кожны палкоўнік і генерал назірае і ўважліва вывучвае украінска-расійскую вайну – ад ЗША да Кітаю, ад Японіі да Малдовы. І робіць свае высновы пра аналітычную, тылавую, лагістычную, кіроўную і іншыя складнікі мінулай славы “расейскай зброі”.

    Расія пераўтвараецца ў краіну страчанай ваеннай моцы.

    І апошняе – Расія атрымала каштоўнасную, маральную паразу. Яшчэ да Бучы прыметнік “расійскі”, да чаго б ён не далучаўся, выклікаў абурэнне і жаданне адштурхнуцца. 

    А зараз… Зараз бракуе словаў. Толькі агіда і пагарда.

    Расія прайграла. 

    Ніхто не хоча быць ні Расіяй, ні разам з Расіях, ні нават проста побач з Расіяй.

    Фота: Reuters

    ПаказацьСхаваць каментары