• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Чаму Брытанія застанецца ў Еўрапейскім Саюзе

    Дэвід Кэмеран адчыніў скрыню пандоры брытанскага еўраскептыцызму. І зараз думае як яе зачыніць. 

    Брытанцы ніколі не былі высокага меркавання аб Еўрапейскім Саюзе. Аб’яднанае Каралеўства доўгі час не далучалася да ЕС, а пасля ўступлення глядзела на далейшае паглыбленне інтэграцыі з вялікай засцярогай. Хоць любві паміж Лонданам і Брусэлям усё меней, у Брытаніі ўсё больш палітыкаў усведамляе, што гульні аб выйсці з ЕС трэба скончваць.

    Сённяшні прэм’ер Дэвід Кэмеран стаўся закладнікам еўраскептыцызму. Шмат брытанцаў хацелі б выйсця з ЕС і Кемеран мусіць паказаць, што ён хоча таго ж. Брытанскі ўрад праводзіць найбольш суворую палітыку эканоміі ў Еўропе. Хоць гэта і выклікае павагу прыхільнікаў фінансавай дысцыпліну, звычайныя брытанцы наўрад ці могуць нешта добрае сказаць пра ўрад. У дадатак, Партыя Незалежнасці Аб’яднанага Каралеўства, найбольш антыбрусэльская партыя Брытаніі, адбірае галасы кіруючай Кансэрватыўнай Партыі. Таму “антыбрусэльская карта” Кемерана не толькі пра знешную палітыку, але і пра  ўнутраную.

    Дэвід Кемеран хоча яшчэ менш даваць грошаў на ЕС. Лагічна, што пакуль Брытанія ашчаджае, яна не хоча фінансаваць апарат еўрапейскіх чыноўнікаў і бюджэт, вялікая частка якога пойдзе на краіны Усходняй Еўропы. (Найбольш развітыя эканомікі ў рамах бюджэту ЕС фінансава падтрымліваюць менш багатыя. Менавіта таму нашыя суседзі-палякі настолькі пра-еўрапейскія.) Другі інтарэс Каралеўства палягае ў вяртанні часткі паўнамоцтваў з Брусэля назад у Лондан.

    З іншага боку, брытанскія ўлады ведаюць,  што іх інтарэсы ляжаць у Еўрапейскім Саюзе. Страты выйсця з ЕС для Брытаніі куды большыя, чым карысці.  Выйсце з ЕС аслабіць пазіцыю Лондана, як фінансавага цэнтру і аслабіць Брытанію на міжнароднай арэне. Аб’яднанае Каралеўства будзе наноў падпісваць міжнародныя дамовы і яны наўрад будуць на настолькі карысных умовах.

    Таксама Аб’яднанае Каралеўства сапсуе стасункі са сваймі асноўнымі гандлёвымі парнёрамі ў Еўропе. Пры тым, моцна і надоўга. Брытанскія еўраскептыкі і далей хоча гандляваць без мытаў з Еўрапейскім Саюзам у рамах Еўрапейскай Асацыяцыі Вольнага Гандлю, але ж за гэта таксама трэба плаціць.

    Жаданне пазбавіцца баласту ў выглядзе не самых карысных супольных палітык і выплаты некалькіх мільярдаў фунтаў штогод у бюджэт ЕС наўрад ці столькі каштуе.

    Чым бліжэй брытанскія еўрапейскептыкі да мэты, тым болей плюсаў еўрапейскай інтэграцыі яны пачынаюць заўважаць. Таму казаць аб прадвызначанасці выйсця Каралеўства з ЕС рана.

    ПаказацьСхаваць каментары