• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Лічбавае золата: ці легальныя крыптавалюты ў Беларусі?

    Чаму дзяржаўныя органы захоўваюць спакой перад тварам фінансавай рэвалюцыі.

    Як выдаткаваць $ 24 на некалькі радкоў коду, а праз некалькі год набыць на іх кватэру ў адной з самых дарагіх сталіц свету? Просты адказ, які спрацаваў некалькі гадоў таму, – набывайце Біткойн. Гэты феномен з’явіўся ў 2008-ым і стаў абсалютна новым разліковым інструментам – крыптавалютай. Спачатку крыптавалюты былі забавай для фрыкаў, але пазней ім атрымалася здзейсніць рэвалюцыю ў плацяжах.

    Сукупная капіталізацыя крыптавалютаў на сённяшні дзень складае прыкладна $ 6,5 млрд, а іх колькасць – некалькі сотняў. Біткойн – не адзіная ў свеце крыптавалюта, хоць і з’яўляецца “тварам” з’явы і займае больш за 80 % рынку крыптавалютаў. Яны ўяўляюць сабою дэцэнтралізаваную сістэму, заснаваную на асіметрычным шыфраванні і выкарыстанні розных метадаў крыптаграфічнай абароны.

    Наватарствам плацёжнай сістэмы з’яўляецца ліквідацыя банка-пасярэдніка. Пераводы ў плацёжнай сістэме ажыццяўляюцца наўпрост – вяртанне не прадугледжанае. Пераводы назаўсёды захоўваюцца ў выглядзе запісу. Усе трансакцыі адбываюцца пад псеўданімамі, што азначае выдачу кожнаму карыстальніку вызначанага ўнікальнага імя.

    A man demonstrates the use of a Bitcoin ATM at a bookstore in Acharnai in northern Athens, Greece

    Як “накапаць” біткойнаў

    Першае пытанне, якое ўзнікае ў карыстальніка-пачаткоўца: а эмітэнт хто? Эмісія адбываецца ў выніку ўдзелу карыстальнікаў у “майнінгу”.  Удзельніку майнінгу неабходна ведаць, што верагоднасць атрымання вызначанай колькасці крыптавалюты прыблізна раўняецца суадносінам вылічальнай магутнасці працэсара да вылічальнай магутнасці ўсёй сеткі. То бок, калі ў сістэме працуе мільён камп’ютараў з аднолькавымі мадэлямі працэсараў, то ваш шанец на атрыманне фіксаванай колькасці крыптавалюты роўны 1/1000000.

    Адзін у здабычы не воін, таму “вольныя майнеры” аб’ядноўваюцца ў так званыя “пулы” (англ. – pool), якія яднаюць магутнасці асобных індывідаў і сутнасна павышаюць шанцы на здабычу. Паколькі адзінку крыптавалюты можна падзяляць на часткі, кожны чалец пулу атрымлівае сваю долю суадносна з вызначанымі правіламі.

    Яшчэ адным спосабам атрымання крыптавалюты з’яўляецца набыццё на біржы ў абмен на рэальную эмітаваную валюту. На момант напісання артыкула курс Біткойна вагаўся ў раёне $ 380 за 1 ВТС (біткойн). Канешне, тут адкрываецца шырокі абшар для спекулятыўнай дзейнасці, бо прыкладна год таму кошт 1 ВТС складаў $ 220, а паўгода таму – $ 430.

    Падобны спекулятыўны характар выкліканы адносна нешматлікай колькасцю прадпрымальнікаў, што гатовыя перадаваць рэальныя каштоўнасці ў абмен на радкі праграмнага коду. Народныя знахары “ад эканомікі” могуць ахрысціць крыптавалюты незабяспечанай паперкай ці нават яшчэ горш – фінансавай пірамідай.

    Абодва абвінавачванні слушныя толькі ў некаторай ступені. Як і любыя іншыя валюты ў свеце, крыптавалюты не забяспечаныя выпускам якіх-небудзь тавараў ці каштоўнасцяў. Кошт яны набываюць толькі ў выніку з’яўлення эканамічных агентаў, якія гатовыя абмяняць тавары і паслугі дэ-факта на паветра, а таксама дзякуючы гарантыі існавання ў якасці сродку плацяжу. Невыпадкова забарона крыпатавалют ў КНР і нядаўнія асцярогі за тэхнічную стабільнасць плацёжнай сістэмы Біткойн выклікалі паніку сярод уладальнікаў усіх відаў крыптавалютаў і прывялі да значнага падзення.  

    Як і ў выпадку з пірамідай, стабільнасць сістэмы крыптавалютаў залежыць ад колькасці ўдзельнікаў, якія маюць пэўны рэсурс.

    Тым не менш валоданне крыптавалютай не гарантуе аграмадных прыбыткаў у выглядзе адсоткаў, што характэрна для разнавіднасцяў сістэмы Понцы. Асабісты прыбытак удзельніка таксама не залежыць ад колькасці прыцягнутых непасрэдна ім асобаў. Эксперты рынку крыптавалютаў мяркуюць, што бягучыя флюктуацыі павінны спыніцца праз некаторы час праз стабілізацыю рынку і з’яўлення большай колькасці карыстальнікаў плацёжнай сістэмы.

    Легальнасць Біткойна

    Нямногія памятаюць судовы працэс над Аляксеем Камком, які ажыццяўляў аперацыі праз электронныя грашовыя сістэмы ePassporte ў 2006 годзе. Нягледзячы на адсутнасць выразна акрэсленай дзяржаўнай палітыкі ў гэтым рэчышчы, Камкова асудзілі.

    Падобна сітуацыя выглядае з крыптавалютамі і звязанымі з імі плацёжнымі сістэмамі – паводле заканадаўства яны знаходзяцца ў прававой пустцы.

    Крыптавалюты не з’яўляюцца замежнай валютай паводле Закона ад 22 ліпеня 2003 года № 226-З “Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі”, які прызнае замежнай валютай грашовыя знакі ў выглядзе банкнот, казначэйскіх білетаў, манетаў, што знаходзяцца ў абарачэнні і з’яўляюцца законным плацёжным сродкам у суадноснай замежнай дзяржаве, а таксама сродкі, што знаходзяцца на рахунках у банках Рэспублікі Беларусь, банках ды іншых крэдытных арганізацыях за межамі Рэспублікі Беларусь.

    9227-bitcoin-money

    Відавочна, што на бягучых разліковых рахунках крыптавалюты не могуць знаходзіцца наогул з-за неабходнасці ажыццяўлення плацяжоў праз самастойныя плацёжныя сістэмы. Але індустрыя крыптавалюты распрацавала спецыялізаваныя сэрвісы па наданні радкам коду матэрыяльнай формы.

    Гэтае пытанне вырашана, але як быць з “законным плацёжным сродкам” (англ. – legal tender)? Рашэнне Еўрапейскага суда справядлівасці ад 22 кастрычніка 2015 года адмяніла абавязковую выплату ПДВ пры аперацыях па абмене біткойнаў на іншыя валюты. Фактычна, гэта азначае прыраўнанне крыптавалют да «legal tender», што эмітуюцца дзяржавамі. Згодна з заканадаўствам ЕС рашэнні Еўрапейскага суда справядлівасці з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх краін-удзельніц і не падлягаюць імплементацыі ў нацыянальнае заканадаўства.

    Ці варта чакаць з’яўлення на шыльдачках абменнікаў абрэвіятуры ВТС? Наўрад ці.

    На шчасце для Нацбанку, у Рашэнні ЕСС адсутнічае простае ўказанне на прызнанне Біткойна законным плацёжным сродкам, а высновы пра гэта вынікаюць выключна з рашэння аб уключэнні яго ў спіс аб’ектаў, вызваленых ад выплаты ПДВ пры ажыццяўленні аперацыяў, сярод якіх знаходзяцца валюты, якія выпускаюць дзяржавы.

    Калі крыптавалюты не з’ўляюцца грашовымі сродкамі, тады, магчыма, яны з’яўляюцца іншым аб’ектам грамадзянскіх правоў. Артыкул 128 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае закрыты спіс гэтых аб’ектаў: рэчы, уключна грошы, работы і паслугі, нераспаўсюджаная інфармацыя, выключныя правы на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці і сродкі індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абарачэння, тавараў, работ альбо паслугаў, нематэрыяльныя даброты.

    Каштоўныя паперы прадугледжваюць эмісію арганізацыямі ці дзяржаўнымі органамі і падмацаванне якімі-небудзь актывамі, але ў гэтым выпадку ў крыптавалют адсутнічае адзіны эмісійны цэнтр і прывязка да маёмасці. Маёмасныя правы ў дадзеным выпадку таксама недапасавальныя праз адсутнасць аб’екта ўласнасці ў грамадзянска-прававым разуменні. Прызнанне радкоў коду, з якіх складаецца крыптавалютная плацёжная сістэма, і саму валюту аб’ектамі інтэлектуальнай уласнасці – немагчыма з прычыны адсутнасці аўтара, якому належаць правы на аб’ект.

    Самае галоўнае пытанне, якое трэба вырашыць айчынным рэгулятарам, – гэта вызначэнне аб’екта падаткаабкладання ў выпадку крыптавалютаў.

    У разуменні артыкула 29 (тавары) і 34 (грашовыя прыбыткі) Падатковага кодэкса крыптавалюты не могуць прызнавацца аб’ектам падаткаабкладання, а значыць адсутнічае абавязак уплаты падаткаў.

    На сённяшні дзень афіцыйная прававая пазіцыя дзяржаўных органаў, якая магла б выражацца ў нарматыўна-прававым акце, адсутнічае, у той час, калі амаль кожная дзяржава ў свеце ўжо выразіла сваю пазіцыю. Беларускі заканадаўца можа скапіяваць прававы механізм, які вельмі хутка можа быць прыняты ў Расійскай Федэрацыі. “Узяць і забараніць” – просты варыянт, пралабіяваны сілавым блокам, але як будзе ажыццяўляцца кантроль над абарачэннем крыптавалютаў і наколькі ён будзе эфектыўным – невядома.

    Незразумеласць біткойнаў для ўладаў паказвае, чаму Беларусь дагэтуль не стварыла рэгуляцыяў для крыптавалютаў. Тая ж прычына можа ў будучыні патлумачыць, чаму ўлады могуць забараніць Біткойн.

    ПаказацьСхаваць каментары