Дырэктар па развіцці Цэнтра новых ідэй.
Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Мае ступень магістра эканомікі і менеджменту Універсітэта Казмінскага (Варшава) і ступень магістра бізнес-адміністравання, выдадзеную супольна Школай бізнесу імя Штэрна Нью-Ёркскага ўніверсітэта, Парыжскага HEC і Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук.
Зміцер працаваў топ-менеджарам у шэрагу карпарацый Беларусі, Расіі, краін Балтыі, Усходняй Еўропы ў галіне маркетынгу, электроннай камерцыі і стратэгічнага менеджменту, а таксама ўдзельнічаў у некалькіх стартапах у сферах турызму, э-камерцыi і лічбавізацыі, індустрыі моды і рознічнага гандлю. Таксама кансультуе кампаніі па бізнес-стратэгіі, лічбавым развіцці, распрацоўцы прадуктаў і стварэнні брэндаў. Асноўныя сферы інтарэсаў і экспертызы: развіццё, эканамічныя рэформы, лічбавізацыя.